Грамадства169169

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж

Вядомы грамадскі дзеяч, ветэран беларускага руху Зянон Пазняк апублікаваў напісаны больш за тыдзень таму, 28 мая, артыкул «Аб шкоднасці акупацыйнай дыктатуры і яе псеўда-апазіцыі». У ёй ён які ўжо раз праводзіць думку, што цяперашняя беларуская дэмакратычная апазіцыя — тое самае, што і лукашэнкаўскі рэжым, бо сапраўднай апазіцыі змагацца трэба не за дэмакратыю.

Зянон Пазняк

Пасля аб'ёмных тэарэтычных уводзін, у якіх Пазняк разважае пра сутнасць рэжыму Лукашэнкі і яго адрозненне ад іншых аўтарытарных рэжымаў, вядомы грамадскі дзеяч пераходзіць да пытання «характэрнай і шкоднай для нацыі методы стварэння кіруемай рэжымнай апазіцыі».

Паводле яго сцвярджэння, гэты прыём зусім не свежы — яго «прыдумалі расейцы ў пачатку 20-га стагоддзя для барацьбы са свабодай і беларускім нацыянальна-вызвольным рухам». Згодна з ім, расейцы ствараюць «сваю кіруемую апазіцыю супраць сваёй жа ўлады і супраць свайго рэжыму». А тая пасля ўжо праводзіць карысную Маскве дзейнасць паводле звычайнай схемы:

«Створаная псеўда-апазіцыя, прасякнутая агентурай (асабліва ў кіраўніцтве), дэкларатыўна выступае супраць рэжыму дыктатуры, асабіста супраць дыктатара, на словах змагаецца за свабоду слова, за вольныя выбары, правы чалавека і г. д. — поўны набор».

Пазняк жорстка і з'едліва крытыкуе тых, хто змагаецца ў Беларусі «за дэмакратыю», для каго «галоўнае — дэмакратыя і яшчэ раз дэмакратыя», але «пры гэтым не ставіцца пытанне беларускага нацыянальнага адраджэння і нацыянальнага змагання супраць антыбеларускай палітыкі Расеі».

«Псеўда-апазіцыя прадумана дэзарыентуе беларусаў, адцягвае іх ад рэальнага змагання з расійскім ворагам за нацыянальную свабоду, за нацыянальныя каштоўнасці, за беларускую мову і нацыянальнае адраджэнне. «Псеўды» ўцягваюць беларусаў у імітацыю палітыкі, якая, па сутнасці, з'яўляецца каланіяльным праектам і па задумцы — бяспройгрышная для Масквы», — сцвярджае ён.

У рамках гэтай парадыгмы, як сцвярджае Зянон Пазняк, за ўвесь час 

«было некалькі псеўдаапазіцыйных накатаў на антыбеларускі рэжым і шмат правакацыйных вылазак, пасля чаго рэжым праводзіў зачыстку грамадства ад актыўных беларусаў і пачынаў рэпрэсіі супраць нацыянальна здаровага насельніцтва, умацоўваючы сваю ўладу. Апошняя правакацыя адбылася ў 2020-м годзе».

Пасля гэтай «апошняй правакацыі» разам з тысячамі беларусаў за мяжой апынулася, маўляў, і «псеўда-апазіцыя».

«Мы бачым як за мяжой працягваецца падтрымка псеўдаапазіцыі з боку лева-ліберальнага Еўрасаюза і адкрытае яе напаўненне агентурай (расейскай і лукашысцкай). Па маіх назіраннях, колькасць агентаў і стукачоў у так званым віленскім «офісе» большая, чым колькасць не стукачоў і не агентаў. Зараз яны нават не прыкідваюцца і не хаваюцца, дзейнічаюць амаль адкрыта, карыстаючыся бесталковасцю заангажаваных пад сябе беларусаў. Стратэгічная задача псеўда-апазіцыі за мяжой такая ж самая: на выпадак упадку рэжыму Лукашэнкі замяніць яго (пры падтрымцы немцаў і Масквы) і прадоўжыць прамаскоўскую арыентацыю беларускага грамадства», — прарочыць ветэран беларускага руху.

Праўда, Пазняк сумняецца, што ў гэтай апазіцыі нешта можа атрымацца «з прычыны поўнай палітычнай нямогласці», хоць «у прарасейскай шкоднай справе ўсё магчымае». Паводле яго:

«У сувязі са становішчам, якое склалася, гіпатэтычна існуе толькі адзін варыянт усталявання народнай беларускай улады пасля ліквідацыі прамаскоўскага рэжыму. Гэта, калі ў выніку абставінаў, масава падымецца народ. Я ўжо пісаў, што беларускі нацыянальны авангард у гэты час будзе гатовы да адпаведных канкрэтных дзеянняў. Усе астатнія варыянты, пра якія пішуць некаторыя аналітыкі, — умоўна-верагодныя, але пакідаюць ва ўладзе антынародны рэжым».

Варыянт жа з «псеўда-апазіцыяй» і яе прыходам да ўлады пры гэтым, маўляў, нават не разглядаецца. Але затое ў дачыненні да гэтай апазіцыі ёсць цвёрды план у самога Пазняка: 

«У выпадку народнай рэвалюцыі першым чынам павінна быць праведзена жорсткая люстрацыя. (І найперш люстрацыя псеўда-апазіцыі.) Прытым без прамаруджвання. У выніку ў асяроддзі агентурнай псеўда-апазіцыі адбудуцца гвалтоўныя перамены. Магчыма, нават за кратамі.

Беларусам, нарэшце, трэба ўсвядоміць відавочнае, што і рэжым Лукашэнкі, і псеўда-апазіцыя — гэта ў дачыненні да нацыянальнай будучыні Беларусі — адно і тое ж. Вольнай нацыянальнай будучыні не будзе. Тут два бакі аднаго медаля. Адпаведна, адносіны да іх — аднолькавыя».

Каментары169

  • Нашего полку человек
    06.06.2025
    Так и сам Позняк из этой обоймы. И я ещё раз убедился, что Позняк не демократ. Он из пвторитаристов. Я сам такой. Я за б.давторитарную диктатуру пока не окрепнет капитализм.
  • Цікава
    06.06.2025
    Каму-небудзь акрамя мяне цікава, чаму ў люстрацыі, якую прапануе офіс Ціханоўскай чамусьці выпадае перыяд з 1991 па 1995 год?
    Чаму менавіта гэты перыяд ОСЦ выкінуў з люстрацыі?
  • Belaruska
    06.06.2025
    Цалкам згодная!

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць