Свет11

ЗША адмовілі ў візах Сяргею Лаўрову і 55 членам дэлегацыі для паездкі на Генасамблею ААН

Расія запытала ў ЗША 56 візаў, каб дэлегацыя на чале з міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым змагла паўдзельнічаць у штогадовай сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Амерыка адмовіла ў візах усім чальцам дэлегацыі.

Пасол Расіі ў ААН Васіль Небензя напісаў ліст генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу, у якім паскардзіўся на нявыдачу візаў Лаўрову і ягонай камандзе. У лісце гаворыцца, што Злучаныя Штаты цягам некалькіх апошніх месяцаў «пастаянна адмаўлялі ва ўязных візах» шэрагу расіянам, якія накіроўваліся на мерапрыемствы ААН. Гэта ў расійскага амбасадара «выклікае трывогу».

Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША пракаментаваў Reuters, што, у адпаведнасці з амерыканскім заканадаўствам, візавыя запісы — канфідэнцыйныя, таму ён не можа нічога распавесці пра сітуацыю з той ці іншай асобай. Адначасова чыноўнік зазначыў, што ЗША сур’ёзна ставяцца да сваіх абавязальніцтваў у якасці дзяржавы, у якой праходзіць паседжанне Генасамблеі ААН і таму могуць адмовіць у выдачы візаў замежных дыпламатам з меркаванняў бяспекі і вонкавай палітыкі.

Акрамя таго, ЗША ўжо даўно забаранілі расійскім дыпламатам ААН, а таксама дэлегацыям з РФ ад’язджаць ад Нью-Ёрку на адлегласць большую за 25 міляў (40 кіламетраў) без папярэдняга дазволу Вашынгтона.

Каментары1

  • ))
    03.09.2022
    Если честно, то их циничный бред уже порядком надоел, в особенности Лаврова.
    И я понимаю людей, которые застопорили им въезд.

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Душэўна!». «Белорусскій сіловік» аж прэцца ад кожнага прылёту па ўкраінскіх гарадах26

Маргарыта Сіманьян расказала, што ёй дыягнаставалі «страшную цяжкую хваробу»14

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў7

У ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» новы вядучы9

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі6

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы26

У Гродне тысячы гледачоў сабраліся паслухаць расійскую поп-спявачку ўкраінскага паходжання Мары Краймбрэры18

Мікола Бугай: Дракахруст зразумеў мой артыкул з дакладнасцю да наадварот57

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі12

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць