Грамадства3737

«Такое адчуванне, што беларускую мову прыдумалі пяціклашкі». Расійскі блогер зняў ролік пра адпачынак у Мінску

Папулярны расійскі аўтаблогер Стас Асаф'еў тыдзень таму прыязджаў адпачыць у Беларусь. Пра гэта ён расказаў на сваім канале. «Я выжил в Белоруссии», — падпісаў ён тое відэа.

Скрыншот: ютуб-канал «Асаф'еў. Жыццё»

У адпачынак блогер (на яго каналах у ютубе каля 2 мільёнаў падпісантаў) паехаў на дарагім зялёным Porsche, чым зацікавіў беларускіх памежнікаў. Стас згадвае, што адзін з іх зазірнуў у аўто і спытаў, «што за апарат».

«А колькі коняў? — цікавіўся памежнік. — А можаш газануць? Там побач камер няма, не перажывай».

«Натуральна, я трапіў на першую беларускую камеру праз нейкую адлегласць», — усміхаецца блогер.

Ён расказаў таксама, як пакінуў машыну на платнай паркоўцы. Там быў знак, дзе правілы тлумачыліся па-беларуску. Блогер кажа, што нічога не зразумеў.

«Беларуская мова выглядае ржачна проста. Такое адчуванне, што беларускую мову прыдумалі пяціклашкі. Таму што там «Масква» праз «а», «турыст» у іх праз «ы».

Аплаціць паркоўку Асаф'еў не змог, бо, калі набраў патрэбны нумар, ніякага паведамлення не прыйшло, а мабільная праграма не спампавалася.

Мінск блогеру падаўся апусцелым.

«Ад Мінска дзіўнае адчуванне як ад горада, — дзеліцца ён. — Ты туды заязджаеш — вялізныя праспекты, здаравенныя манументальныя савецкія будынкі і не толькі савецкія, шырачэзныя вуліцы, даволі шмат машын. Але пры гэтым людзей — наогул нуль. Едзеш па цэнтры — і па плошчы два чалавекі ходзяць. Вось так выглядае ўвесь Мінск».

Але агулам у Беларусі яму спадабалася. У якасці сувеніра блогер прывёз з сабой шкарпэткі з дранікам і смятанай.

У каментарыях пад відэа Асаф'еў напісаў, што адразу ведаў, што будуць спрэчкі наконт «Белоруссіі» ў назве. Але ж людзі кажуць Германія, а не Дойчланд, і Японія, а не Ніпон, таму і з Беларуссю гэтак, тлумачыў ён сваю пазіцыю.

Пры гэтым многія падпісчыкі пісалі яму ў каментарыях, што называць так краіну — зняважліва да людзей.

«То-бок, ты ведаў, як правільна, і зрабіў наадварот?»

«Окей, выкідваю свой пашпарт Рэспублікі Беларусь — правільна ж Белоруссія. Стас, калі ласка, хопіць апускацца ў вачах беларусаў».

«Брацік, так, я згодны з табой. Але гэта ж непавага да народа. Гэта нас моцна абражае».

Такі падыход крытыкавалі і некаторыя з расійскіх падпісантаў блогера:

«Непрыемна з якой стараннасцю суайчыннікі ўпарта спрабуюць даказваць, нешта пра правілы рускай мовы. Да гэтага часу не разумею, у чым праблема называць краіну, па-першае, правільна, а па-другое, так, як гэтага просяць жыхары гэтай краіны».

Каментары37

  • Бондар
    12.09.2022
    Яму дапаможа лабатамія
  • Satan
    12.09.2022
    А кто вашу русскую мову то придумал? украинцы, болгары, монголы, турки, немцы да французы... Никера у вас там русского в вашем русском языке давно уже нет. В любое слово какое не плюнь - заимствованное ака спи***ное как та украинская стиралка. Поэтому когда мне говорят, вот че ты на русском языке говоришь? Да, епт какой он русский то? Что в нем русского? Кириллица и та болгарско-греческая.
  • атож
    12.09.2022
    Москва праз о? Ой, як смешна.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць