Усяго патроху

Паўсюль замаразкі, халодна + фота

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 1—3 кастрычніка.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў. Раніцай і днём часам дажджы. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 6—11 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, па паўднёва‑ўсходняй палове на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°С,

днём плюс 7—13°С, па Гомельскай вобласці да плюс 15°С.

У Мінску 1 кастрычніка воблачна з праясненнямі, ноччу без ападкаў. Днём часам дождж. Вецер паўднёва‑заходні і заходні 6—11 м/с, днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, у наваколлях горада на глебе замаразкі да 0 — мінус 1°С, днём плюс 8—10°С.

У наступныя двое сутак, 2 і 3 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 2‑га ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 7—12 м/с, ноччу ў асобных раёнах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°C, днём плюс 6—12°C. 3 кастрычніка месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, месцамі на глебе замаразкі да 0 — мінус 2°С, днём плюс 7—14°С.

У Мінску 2 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер заходні 7—12 м/с, ноччу месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 8—10°С.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА4

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі12

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі5

Памёр Віктар Вабішчэвіч1

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»9

Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну7

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі2

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА4

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць