Народ матывуюць ісці на імперыялістычную вайну самымі нечаканымі тэорыямі.

У папулярных расійскіх Z-каналах з’явілася новае тлумачэнне, чаму ж Пуцін пачаў вайну супраць Украіны: для «рэславянізацыі постсавецкай прасторы».
«Адна з мэтаў спецаперацыі гэта стварэнне так званага «экспансіўнага семені», — інтрыгуе прапаганда. — Да мільёна грамадзян Расіі мужчынскага полу з прагрэсівісцкай багатай праслойкі, якія могуць сабе дазволіць пражываць за вялікія грошы на постсавецкай прасторы ў краінах былога СССР.
У задачы «экспансіўнага семені» уваходзіць размнажэнне і павелічэнне колькасці рускай нацыі на постсавецкай прасторы і змена складу насельніцтва на новых тэрыторыях, — піша прапагандысцкі Z-канал.
— Мэта рэславянізацыі павінна быць дасягнутая да 2050 года».
«Жанчыны ў Арменіі сталі лепш апранацца і фарбавацца, з'яўленне вялікай колькасці рускіх моцна падняло канкурэнцыю на мясцовым рынку. Гэта факт», — дадае прапагандыст.
У рэальнасці ніякіх гарызонтаў планавання да 2050 года ў расіян няма. Нават вайна ва Украіне пайшла не па плане. Хацелі ўзяць Кіеў за тры дні, а выйшла як заўсёды. Ды і сама тэорыя абсурдная. Забіць сотні тысяч расіян і ўкраінцаў, палітычна і эканамічна ізаляваць Расію, каб «рэславянізаваць» суседнія краіны? У рэальнасці «спецаперацыя» прывяла да падзення аўтарытэту і ўплыву Расіі. Нават такія саюзнікі, як Казахстан, аддаліліся ад Масквы і збліжаюцца з Захадам, каб мець гарантыі абароны ад «экспансіўнага» суседа.
Меркаванне, што «жанчыны ў Арменіі сталі лепш апранацца і фарбавацца», каб канкураваць за расійскіх кантрактнікаў-буратаў, выдае жанчынаненавісніцтва і шавінізм аўтараў фэйку, але абсурднае для кожнага, хто ведае армян і бываў у Арменіі.
Нашто прапаганда запускае такія абсурдныя тэорыі? Галоўная задача расійскай прапаганды — не пераканаць у чымсьці канкрэтным, а заблытаць чалавека, зрабіць так, каб ён перастаў адрозніваць праўду ад хлусні.

Кіраўніцтва Расіі хоча, каб насельніцтва верыла, што сотні тысяч трупаў, зруйнаваныя гарады і міжнародная ізаляцыя маюць хоць нейкі тайны сэнс. Што ў Пуціна ўсё пад кантролем і што ён мае стратэгічны план. Станеце багатымі і будзеце мець поспех у жанчын — да 2050 года. А пакуль трэба пацярпець — нават калі нашы С-300 няздольныя знішчаць хаймарсы.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Каментары
Капец,как смешно )) ре-ЧЕГО??? Отчего-то все пошло наоборот,кто бы мог подумать? А?
А вообще—если в орде всерьёз приняты такие мыслители,как дугин,или этот ,как бы это сказать, ммм...—с альтернативным складом ума,можно быть спокойным,все в порядке—там все завалится естественным путём.