Каханне і сэкс33

«У першым шэрагу стаялі тры мексіканскія дзяўчыны ў вельмі маленькім адзенні — стромна было ісці ў гатэль аднаму»

Басіст папулярнага беларускага гурта «Молчат дома» і халасцяк Павел Казлоў расказаў у падкасце «Паўгадзіны кардыя», дзе самыя шалёныя фанаткі, якія дзяўчаты яму падабаюцца і ці ёсць у музыкаў сэкс у туры.

Павел Казлоў. Фота: скрыншот з канала «Паўгадзіны кардыё»

Хлопец згадвае, што першым часам, калі гурт стаў папулярным, карыстаўся сваім статусам музыкі пры знаёмстве з дзяўчатамі.

«Але такога не было што, «Я басіст з «Молчат дома» — і трусікі злятаюць», — жартуе Павел.

«Мне падабаюцца худыя дзяўчаты, з прыгожымі рукамі, худымі пальцамі, ключыцамі ярка выяўленымі і худымі нагамі — гэта першае, на што я звяртаю ўвагу», — дзеліцца басіст.

Але падчас гастроляў у музыкаў часу на асабістае жыццё не застаецца.

«Абсалютна няма сэксу ў туры», — кажа Павел.

У якой краіне самыя прыгожыя дзяўчаты, сказаць складана. Бо чым больш цягнецца тур і расце сэксуальнае напружанне, смяецца басіст, тым прыгажэйшымі здаюцца наведніцы канцэртаў.

А вось самыя шалёныя фанаткі ў гурта, па назіраннях Паўла, — у Лацінскай Амерыцы.

«Яны там зусім крэйзі. Аднойчы ў першым шэрагу, трымаючыся увесь канцэрт за агароджу, стаялі тры мексіканскія дзяўчыны вельмі вялікіх памераў у вельмі маленькім адзенні — крыху страмнавата было. Яны глядзяць на цябе і вельмі хочуць чагосьці. Думаеш: страшна, у гатэль я не пайду адзін пасля канцэрта».

Павел раіць: калі дзяўчына жадае пазнаёміцца з музыкам, лепш зацікавіць яго шчырай размовай, а не дабівацца з крыкам «я хачу цябе».

«У Дубліне неяк дзяўчына трымала ўвесь канцэрт тэлефон з надпісам «I wanna be your groupi» [Хачу быць фанаткай, якая ездзіць услед за групай па гастролях], а я на сцэне думаў: блін, чувіха, у нас няма месца ў машыне. І з візамі што, ты прадумала?»

«Музыка — гэта мая любоў, якая дакладна не здрадзіць», — кажа басіст.

Каментары3

  • Струннае трыо
    10.10.2022
    першы раз пачуў пра гэты "папулярны" гурт.
  • неразумны
    10.10.2022
    стромна, страмнавата - гэта як? Ён спалохаўся тых дзяўчын, Пералякаўся?
  • Максим Дизайнер
    11.10.2022
    Струннае трыо

    Конечно не слышал. И про Intelligency, которую подписал самый крупный музыкальный лейбл в мире, ты не слышал. И Троица развалилась, потому что на концерты никто не ходил. Здесь вообще никто ничего не слышал. Кроме "протестного" визга, который музыкой назвать сложно. Иди на типлаходе музыка играла послушай. Может зайдет. Само то ля этого колхоза.

Цяпер чытаюць

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве пахавалі ўкраінскую журналістку, якая загінула ў расійскім палоне

Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі самыя аўтамабілізаваныя4

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне будзе новы кіраўнік6

Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?20

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры ВІДЭА

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках4

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак1

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж15

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць