Вайна44

Зяленскі запрасіў міжнародную місію на мяжу Украіны і Беларусі

Прэзідэнт Украіны, выступаючы на сустрэчы з лідарамі «Вялікай сямёркі» папрасіў падтрымку G7 для арганізацыі місіі на мяжы з Беларуссю. Таксама Зяленскі заявіў, што Украіна не плануе і раней не планавала ваенных дзеянняў супраць Беларусі.

Зяленскі сказаў:

«Мір магчымы не проста тады, калі ёсць мір з адным суседам, а калі ён — з усімі суседзямі. І я хачу звярнуць увагу на адну краіну. Тэрыторыя Беларусі ўжо выкарыстоўваецца для ўдараў па Украіне. І цяпер бачым вялікую пагрозу. Расія спрабуе наўпрост уцягнуць Беларусь у гэтую вайну, разыгрываючы правакацыю з тым, што мы нібыта рыхтуем удар па гэтай краіне. Ускосна яна ўжо ўцягнула іх. А імкнецца ўцягнуць напрамую.

Украіна не планавала і не плануе ваенных мераў супраць Беларусі. Нас цікавіць толькі аднаўленне нашай тэрытарыяльнай цэласнасці.

Але, каб цалкам зняць гэтую правакацыю, каб зняць гэтыя наратывы, якія гучаць ад Лукашэнкі, каб зняць нават здагадкі адносна любой пагрозы нібыта ад нас, мы прапануем сваё рашэнне.

На мяжы Украіны і Беларусі можа быць размешчаная місія міжнародных назіральнікаў для маніторынгу сітуацыі. Фармат можа быць прапрацаваны нашымі дыпламатамі. І я прашу вас на ўзроўні «Групы сямі» падтрымаць гэтую нашу ініцыятыву».

Каментары4

  • Беларус
    11.10.2022
    Выдатная прапанова.
  • Раяльбаян
    11.10.2022
    Зяленскі прыгожа вышыбае ў Лукі ( і ягонай прапаганды) глебу з-пад ног.
  • iлля
    11.10.2022
    Украiне вельмi пашанцiла мець гэтага чалавека на чале краiны.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць