Грамадства77

МЗС Літвы: Лячыць беларусаў у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках можна па ўхваленні офіса Ціханоўскай

Санаторый «Беларусь», які належыць Беларусі, скардзіцца, што Літва не выдае візы грамадзянам Беларусі, таму яны вымушаныя звольніць 1/4 частку персаналу. Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе ўзгадняць спісы тых, хто прыязджае ў санаторый, з офісам Святланы Ціханоўскай.

Фота: Romas Sadauskas / Delfi

«Мы прапануем санаторыю «Беларусь» звяртацца ў офіс Ціханоўскай, прадстаўляць яму спіс грамадзян Беларусі, якія маюць намер прыехаць на лячэнне, і атрымаць яго дазвол на прыезд гэтых людзей», — сказана ў каментары МЗС, які атрымала выданне BNS.

«Пасля атрымання адабрэння і рэкамендацый офіса Ціханоўскай МЗС гатовы разгледзець пытанне выдачы віз», — піша МЗС.

17 кастрычніка санаторый паведаміў літоўскай службе занятасці аб тым, што найбліжэйшым часам звольніць каля 60 работнікаў (1/4 усяго персаналу). Як распавёў тады BNS кіраўнік і галоўны доктар санаторыя Ілля Епіфанаў, санаторый змушаны скараціць персанал, паколькі з пачаткам вайны з Украінай МЗС спыніў выдачу віз беларускім грамадзянам, у тым ліку непаўналетнім.

«МЗС Літвы не згаджаецца быць пасярэднікам у выдачы візаў для ўезду ў Літву для лячэння і рэабілітацыі дзяцей з Беларусі. Да вайны ва Украіне мы штомесяц прымалі каля 50 хворых дзяцей з рознымі дыягназамі», — распавёў BNS кіраўнік санаторыя. Паводле яго, зараз санаторый абслугоўвае толькі пацыентаў з краін Еўрасаюза.

Скарачэнне супрацоўнікаў санаторыя ўжо другое сёлета — у чэрвені быў звольнены 51 чалавек: медсёстры, выхавальнікі, настаўнікі, фізіятэрапеўты.

У снежні 2020 года, праз уведзеныя Еўразвязам санкцыі ў дачыненні да Беларусі, банк Swedbank замарозіў рахункі санаторыя, яны былі разблакаваныя ў ліпені мінулага года.

Каментары7

  • златая рыбка
    19.10.2022
    Уж не хочет быть она крестьянкой,
    Хочет быть столбовою дворянкой

    был на шее беларуса один барин, так теперь еще одну барыню-судьбовершительницу присесть захотели...
  • Отож!
    19.10.2022
    Для начала нужно уволить и отправить восвояси в РБ весь прежний персонал, поскольку это поголовно ябатьки.
    Потом предложить тем белорусам, которые сейчас вынуждены жить в Литве и не имеют постоянных доходов и места жилья временно трудоустроиться туда или набрать среди литовцев.
    Потом предложить туда на реабилитацию беларусов и украинцев с войны.
  • антисвета
    19.10.2022
    увогуле гэта дзіўна, мякка кажучы
    "«Пасля атрымання адабрэння і рэкамендацый офіса Ціханоўскай МЗС гатовы разгледзець пытанне выдачы віз», — піша МЗС."
    у свой час прыгожа ўехала (въехала), кінуўшы тут пад кулі і дубінкі бяззбройных людзей, прыгожа там пажыла, а цяпер будзе рашаць, каму з беларусаў туды можна, а каму не? на якой юрыдычнай (пра маральную гаворкі няма) падставе?
    так - офіс у свой час атрымаў дыпстатус у Літуве ад летувіскай МЗС, але "«Картачка акрэдытацыі дае права на законных падставах знаходзіцца на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Дадатковых прывілеяў не прадугледжана», - растлумачылі ў ведамстве."

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць