Здарэнні

Каля беларуска-літоўскай мяжы крадуць ровары, пакінутыя каля пагранпераходу

У Ашмянскім раёне рэгулярна рэгіструюцца незвычайныя злачынствы — крадзеж ровараў, пакінутых гаспадарамі ў непасрэдняй блізкасці ад мяжы. Пра гэта паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На некаторых пагранпераходах у Беларусі ёсць магчымасць перабрацца ў суседнюю краіну не стоячы ў чарзе на аўтамабілі, а скарыстаўшыся роварам. Гэта адбіваецца і на знешнім выглядзе мясцовасці: на пад'ездах да такіх пагранпераходаў у Ашмянскім раёне складваецца ўражанне, што ўсе літаральна забіта роварамі. Яны прышпіленыя літаральна да кожнага слупа і агароджы, занятыя ўсе месцы, дзе можна зачапіць замок.

Тлумачыцца гэта тым, што людзі, якія часта ездзяць у Літву, пакідаюць ровары каля мяжы, каб не цягнуць іх дахаты, бо ўсё роўна праз пару дзён яны спатрэбяцца ім для чарговай паездкі. 

Пры гэтым нярэдка пакінутыя ровары крадуць, прытым дзеля ўтылітарнай аднаразовай мэты — такога ж хуткага перасячэння мяжы. Зламыснікі адшпільваюць чужыя ровары і едуць на іх у краіну-суседку. Часам яны вяртаюць іх на месца, а часам кідаюць там. Бывалі выпадкі, што ўладальнікі ровараў самастойна знаходзяць свой транспарт у Літве каля найбліжэйшага дрэва. Іншыя ж пацярпелыя звяртаюцца па дапамогу ў міліцыю. 

Напрыклад, трое жыхароў Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў не знайшлі сваіх ровараў, таму прыйшлі ў Ашмянскі РАУС. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што забіраў іх для нядоўгіх паездак у суседнюю краіну 31-гадовы жыхар Магілёва. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.

Каментары

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць