Грамадства55

Прызналі «экстрэмісцкім» Беларускі расследавальніцкі цэнтр

Па заяве пракуратуры горада Мінска, інфармацыйная прадукцыя «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» («Belarusian Investigative Center z.s.»), а таксама лагатыпы, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center», прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».

Беларускі расследавальніцкі цэнтр — гэта незалежны прадакшн, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі. БРЦ з'яўляецца чальцом Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP. Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.

На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».

Уключэнне лукашэнкаўскім рэжымам БРЦ у лік «экстрэмісцкіх» арганізацый — цалкам лагічнае з ягонага пункту гледжання, паколькі расследвальнікі Цэнтра рэгулярна робяць і публікуюць расследаванні пра розныя непрыглядныя бакі рэжыму, у тым ліку пра фінансавыя махінацыі ягоных ключавых асоб, не абыходзячы і непасрэдна сямейнікаў Лукашэнкі.

Толькі некаторыя расследаванні БРЦ:

Шале ў гарах і дзве кватэры ў Вене. «Кашалёк Лукашэнкі», нягледзячы на санкцыі, захаваў багацці ў Еўрасаюзе

Беларускія дзяржклінікі зноў ставяць імпартныя пратэзы. Але дзяржава ўсё забрала ў свае рукі

Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі

Былыя сілавікі і крымінальнікі. Што за беларусы ваююць ва Украіне на баку Расіі

Каментары5

  • Справка
    31.10.2022
    За то, что журналисты-расследователи раскрыли многомиллиардные схемы по обогащению семейки и приближённых к ней кланов.
  • даведка
    31.10.2022
    Стоит лишь выпустить расследования о Лукашенко с невесткой и брате-племяннике Шведа, и ты уже экстремист.
  • все в сад
    31.10.2022
    Чалы прыйшоў на ВІС і адразу ў экстрэмісты. А ён там добра з дыктатара сцябецца.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію18

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі5

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне14

У Баранавічах у снежні зацвіла шыпшына ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць