Грамадства77

На Unistar закрылі адзіную беларускамоўную праграму

Перадача «Новая зямля» выходзіла на хвалях 99,5FM ад 2005 году і была адзінай беларускамоўнай перадачай у эфірнай сетцы Unistar.

Перадача «Новая зямля» выходзіла на хвалях 99,5FM ад 2005 году і была адзінай беларускамоўнай перадачай у эфірнай сетцы Unistar.

Кіраўніцтва радыё Unistar пастанавіла зняць з эфіру праграму «Новая зямля» Віктара Сямашкі. Перадача выходзіла на хвалях 99,5FM ад 2005 году і была адзінай беларускамоўнай перадачай у эфірнай сетцы Unistar.

За чатыры гады існвання «Новай зямлі» выйшла ля 200 выпускаў, прысвечаных беларускай альтэрнатыўнай культуры. Яе аўтар, супрацоўнік радыё Unistar Віктар Сямашка кажа, што тэмай бліжэйшай «Новай зямлі» мусіла стаць трасянка: «Хацеў зрабіць праграму ў гумарыстычным рэчышчы, распавесці колькі людзей карыстаюцца ў нас беларускай мовай, а колькі — трасянкай, паставіць адпаведныя песні». Але гэты выпуск так і не выйдзе ў эфір. Кіраўніцтва станцыі паведаміла вядучаму, што праграма здымаецца ў сувязі са зменай эфірнай палітыкі.

Цікава, што гэтае рашэнне Unistar супала з папярэджаннем, што вынесла Міністэрства інфармацыі іншай беларускай станцыі — «Аўтарадыё» за «невыкананьне творчай канцэпцыі вяшчання». За некалькі дзён да гэтага чыноўнікі цікавіліся праграмай «Еўрапейскага радыё для Беларусі», што выходзіла на хвалях «Аўтарадыё».

Сяргей Нятрэба, udf.by

Каментары7

Цяпер чытаюць

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА1

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі5

Памёр Віктар Вабішчэвіч1

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»9

Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну7

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі2

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА1

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць