Усяго патроху33

Калекцыянер знайшоў скрадзеную карціну XVII стагоддзя па фатаграфіі дэкаратыўнай падушкі

Бостанскі калекцыянер Кліф Шорэр самастойна правёў расследаванне і знайшоў карціну, скрадзеную ў яго ў 1978 годзе. Гэта «Зімовы пейзаж з канькабежцам і іншымі фігурамі» галандскага майстра XVII стагоддзя Хендрыка Аверкампа.

Шорэр пачаў свой квэст з пошуку па малюнках у інтэрнэце. Па падобным малюнку зімовай ракі ён знайшоў фатаграфію дэкаратыўнай падушкі. Яна была ўпрыгожаная копіяй зніклага палатна. Далей па метаданых фатаграфіі калекцыянер высветліў, што аўтарскія правы на здымак належаць мастацкай бібліятэцы.

Гэтая інфармацыя дапамагла яму знайсці арт-дылера, які мог ведаць аб продажы карціны. Той успомніў пра карціну, якую яго сусед па прылаўку прадаў на мастацкім кірмашы ў Еўропе ў 1995-м. Палатно было пададзенае як праца пляменніка і вучня Хендрыка Аверкампа — Барэнта Аверкампа. З-за гэтага ні ў кога не ўзнікла падазрэнняў.

Шорэр змог знайсці ў архівах запіс аб продажы карціны. Так ён даведаўся імя апошніх пакупнікоў — імі аказалася галандская пара. Паколькі муж і жонка ўжо памерлі, Шорэр напісаў спадкаемцам і папрасіў іх вярнуць карціну ў абмен на грошы, якія былі за яе заплачаныя. Пры гэтым рэальны кошт палатна нашмат вышэйшы. Калі цяперашнія ўладальнікі не адкажуць, ім пагражае крымінальны пераслед.

Усяго з дома Шорэра ў 1978 годзе выкралі дванаццаць твораў мастацтва на суму каля 10 мільёнаў даляраў. На дадзены момант удалося знайсці чатыры з іх, і калекцыянер спадзяецца вярнуць тыя восем, якія засталіся.

Каментары3

  • відьма
    23.12.2022
    а у меня вот веник сперли...
    очень хороший веник
    лучший самый
  • Дзед.
    23.12.2022
    відьма, спачуваю, пашукай ў інтэрнэце, магчыма падушку хтось упрыгожыў.
  • Леший
    23.12.2022
    відьма, причёску что-ли спёрли ? Так радуйся, вiдьма. А уж соседи поди ж как рады, вечера-то нынче тёмные.

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат8

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі1

У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы3

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі3

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»25

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат8

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць