Свет

Падазраванага ў забойстве траіх чалавек у Парыжы год таму затрымалі за напад на мігрантаў з шабляй

69-гадовага былога машыніста, затрыманага ў Парыжы па падазрэнні ў забойстве траіх чалавек ля курдскага культурнага цэнтра, раней затрымлівалі за напад на мігрантаў, заявілі ў парыжскай пракуратуры.

Інцыдэнт адбыўся ў снежні 2021 года. Тады мужчына, якога ў СМІ называюць Уільям М., напаў з шабляй на лагер мігрантаў, параніў дваіх чалавек і пашкодзіў некалькі палатак.

Па даных Le Parisien, Уільям М. выйшаў з турмы 12 снежня. Адзін з пацярпелых у тым нападзе заявіў, што суда па справе яшчэ не было, і задаўся пытаннем, чаму падазраваны апынуўся на волі.

У 2016 годзе мужчыну таксама затрымлівалі за гвалт з ужываннем зброі.

Кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен заявіў, што Уільям М. падчас нападу 23 снежня «відавочна абраў сваёй мэтай замежнікаў».

Каментары

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць