Грамадства5555

Лукашэнка абвясціў 2023-ці «годам міру і стварэння» і заклікаў шанаваць людзей у пагонах

«Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім тэлезвароце.

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлезвароту 31 снежня 2022. Скрыншот з відэа

«Наступны год мы аб'яўляем Годам міру і стварэння. Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням нашых сэрцаў», — абвясціў ён.

Нагадаем, што 2021 год быў абвешчаны Годам народнага адзінства, але менавіта ў той год былі разгорнутыя масавыя рэпрэсіі. 2022 год быў абвешчаны Годам гістарычнай памяці, але ў гэтым годзе дайшло да забароны сфармуляванага Янкам Купалам дэвіза «Жыве Беларусь!».

Зварот Аляксандра Лукашэнкі транслявалі ўсе лукашэнкаўскія тэлеканалы і СМІ.

Зварот быў па-руску. Ëн быў запісаны на фоне вялізнага пустога Палаца Незалежнасці.

Вось яго тэкст.

«Дарагія суайчыннікі!

Госці Беларусі!

Вось і настала навагодняя ноч, самая доўгачаканая і самая скарацечная ў годзе.

Дома, у асяроддзі сяброў, на працоўным месцы або ў дарозе ўсе мы цяпер глядзім на гадзіннік і бачым, як імкліва ляцяць і адыходзяць у гісторыю хвіліны, набліжаючы нас да новага 2023 года.

І праз імгненне ўжо адыходзячы год — Год гістарычнай памяці — таксама стане часткай мінулага, а яго падзеі запоўняць чарговую главу летапісу жыцця беларускага народа.

Многія задаюцца пытаннем, якім адыходзячы год застанецца ў нашай памяці.

Няпростым, супярэчлівым, часам напружаным. Але галоўнае — для нас ён быў мірным.

Мы, магчыма, нават у большай ступені, чым раней, адчулі пагрозу спакойнаму і бяспечнаму жыццю, да якога прывыклі.

Мацней сталі непакоіцца за сваіх дзяцей, родных, блізкіх і нават задумаліся пра будучыню чалавецтва. Вастрэй усвядомілі каштоўнасць міру на роднай зямлі, які стаў для нас галоўным дасягненнем года.

Адыходзячы 2022-і стаў годам палітычнага выбару.

Беларусы адказалі адзінствам дзеля абароны сваёй гістарычнай памяці, сваіх прынцыпаў і традыцый. Кожны, хто душой балее за лёс роднай краіны, узяў удзел у абмеркаванні новай Канстытуцыі, вызначыўшы будучыню Беларусі.

І, вядома, 2022-і ўвайшоў у гісторыю як год плённай працы.

Мы сабралі рэкордны ўраджай хлеба — больш за тону на жыхара краіны. Забяспечылі сябе ўдосталь прадуктамі і накармілі мільёны жыхароў планеты, атрымаўшы за экспарт прадуктаў харчавання больш за 20 мільярдаў рублёў.

Пабудавалі новыя паліклінікі, бальніцы, школы, дзіцячыя сады, масты і дарогі — больш за 50 маштабных аб'ектаў.

Умацавалі энергетычную бяспеку. Беларусам не давядзецца аддаваць апошні рубель за святло і цяпло, якія становяцца раскошай для нашых суседзяў.

Мы захавалі працоўныя месцы і сацыяльную накіраванасць эканомікі — дапамогу атрымалі ўсе, хто мае патрэбу.

Амаль 50 тысяч беларускіх сем'яў сустракаюць Новы год у новых кватэрах.

Вядома, не ўсё, што задумалі, паспелі зрабіць, але працавалі шмат і плённа.

Дзякуй усім вам за гэты год!

Усім, хто выхоўвае нашых дзяцей, вучыць школьнікаў і студэнтаў, лечыць нас і дапамагае адзінокім людзям.

Дзякую рабочым і сялянам, брыгадзірам і майстрам, кіраўнікам прадпрыемстваў — усім, хто робіць жыццё больш камфортным, развіваючы сферу паслуг, дабаўляе яму яркія фарбы, рэалізуючы творчыя праекты, і ажыццяўляе бяспеку, цвёрда абараняючы граніцы і парадак у нашым агульным доме — Беларусі.

Ганаруся вамі — сапраўднымі гаспадарамі святой беларускай зямлі!

Дарагія беларусы!

Пагадзіцеся, нягледзячы на выпрабаванні адыходзячага года, з намі адбылося шмат добрага.

Мы стваралі новыя тавары і выходзілі на новыя рынкі ў той час, калі нас душылі санкцыямі.

Нам закрывалі граніцы, а мы нанава адкрылі для сябе нашу Беларусь. Многія паглядзелі на сваю краіну па-новаму, усвядомілі тыя багацці, якімі валодаем: прыгажосць прыроды, таямніцу гістарычнага мінулага, скарбы нацыянальнай культуры і традыцый. Больш даведаліся аб роднай зямлі і больш пранікліся гонарам за родны край.

Мы адказалі даверам і дружбай усім, хто адгароджваецца ад нас платамі. Сотні тысяч грамадзян Еўрасаюза прыехалі ў Беларусь без віз і перашкод.

Мы далі прытулак бежанцам з гарачых пунктаў, далі дах над галавой і працу. Прынялі ў сваю сям'ю новых грамадзян.

Звыш 7 тысяч іншаземцаў з 31 краіны ўжо сёння працуюць на карысць і працвітанне сваёй новай Радзімы. Большасць з іх — украінцы.

Беларусь была і застанецца гасціннай і дружалюбнай краінай. Краінай, адкрытай для ўсіх, хто сэрцам прыме нашы каштоўнасці і традыцыі, шчыра палюбіць яе і захоча назваць сябе беларусам.

Дарагія суайчыннікі!

У гэтым годзе мы ўбачылі, які цесны наш неабсяжны свет. Дастаткова распаліць канфлікт у адной краіне, як пачынае ліхаманіць усю планету.

Ведаю, больш за ўсё вы хочаце пачуць, што будзе далей. Ці застанецца Беларусь астраўком бяспекі? Упэўнены, што гэта пытанне стане і галоўным жаданнем, якое вы загадаеце апоўначы.

Адказ просты: усё ў нашым жыцці будзе залежаць ад кожнага з нас. І ад усіх нас разам.

Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах, выхоўваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны і выконваць закон.

Калі мы хочам жыць у міры і дастатку, то павінны шмат і добрасумленна працаваць.

Калі мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і абараняць гістарычную памяць, духоўныя каштоўнасці і спрадвечныя традыцыі.

Наступны год мы аб'яўляем Годам міру і стварэння. Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням нашых сэрцаў.

Я гэтак жа моцна, як і вы, жадаю міру і дабра роднай Беларусі.

Моцнага здароўя і дзіцячага смеху — кожнай сям'і.

Сяброўскага клопату і душэўнай цеплыні — кожнаму, хто адзінокі.

Сямейнага ладу і дабрабыту — у кожны дом.

Няхай нашы пажаданні здзейсняцца!

Будзьце шчаслівыя, беражыце сябе і сваіх блізкіх!

З Новым годам, дарагія беларусы!»

Каментары55

  • генерал Зэкт-Запойны
    01.01.2023
    Прачытаў першыя радкі (дзякуй НН за транскрыпт): "год міру і стварэння". Далей не стаў чытаць, усё і так зразумела: "мір і стварэнне" гучыць як "вайна і разбурэнне". Усё зразумела, што прынясе новы год.

    Чытачам НН і найшаноўнейшай рэдакцыі жадаю новага плённага, шчаслівага і здаровага года, у якім Беларусь стане вольнай!
  • Дзед Барадзед
    01.01.2023
    > перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах
    А мы й паважаем. Працу людзей з пагонамі ЗСУ і шэўронамі палку Каліноўскага. І вельмі шануем.

    Беларусам і ўкраінцам жадаю волі і міра.

    А акупацыйнай кодле хочу ад усяго майго шчырага сэрца пажадаць у новым годзе таго што яны заслужылі. А чаго - яны й самі добра ведаюць.
  • даведка
    01.01.2023
    Из-за него многие люди в погонах скоро окажутся без них, без пенсии, с биркой, а кто-то и в оранжевой робе...

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

ЦАХАЛ загадаў жыхарам аднаго з раёнаў Тэгерана эвакуявацца. Зруйнуюць будынак дзяржаўнага тэлебачання3

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць