Свет1818

«Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь». Нямецкі дэпутат выступіў з моцнай прамовай у Бундэстагу

Дэпутат нямецкага Бундэстага Робін Вагенер, сімвалічны «хросны» палітзняволеных Ігара і Дар'і Лосік, выступіў з моцнай прамовай у Бундэстагу, піша «Вясна».

Скрыншот з відэа

Робін Вагенер распавёў гісторыю Паўлінкі, чатырохгадовай дачкі Ігара і Дар'і Лосік, а таксама заклікаў у гэты цяжкі час, калі ўвесь свет дапамагае Украіне, не забывацца пра Беларусь і пра беларускіх палітвязняў:

«Я вельмі ўдзячны за рашэнне Еўрасаюза аказаць Украіне такую моцную падтрымку. І давайце таксама падтрымаем беларускі дэмакратычны рух і будзем падтрымліваць яго так доўга, як гэта будзе неабходна.

Гэта было і застаецца правільным крокам: выдача гуманітарных віз тым, каго пераследуе рэжым, падтрымка прымусова выключаных студэнтаў і звольненых навукоўцаў, а таксама незалежных сродкаў інфармацыі.

Лукашэнка і яго паслугачы мусяць пайсці пад суд за свае злачынствы.

З якой бы строгай крытыкай рэжыму мы ні выступалі, нам трэба выразна паказаць, што значаць для нас тыя, хто сапраўды стаіць за Беларусь. Гэта смелыя людзі беларускай грамадзянскай супольнасці, гэта тыя, хто, застаючыся ў Беларусі, ва ўмовах вялікай небяспекі або ў вымушаным выгнанні вядзе барацьбу за свабоду краіны і за дэмакратыю.

Такой, бел-чырвона-белай Беларусі, патрэбная наша поўная падтрымка. І з гэтай прычыны мы не можам адступіцца, мы і далей мусім патрабаваць вызвалення палітвязняў.

Гэта наш доўг перад Паўлінай. Дзецям патрэбныя бацькі. Еўропе патрэбна дэмакратычная Беларусь. Еўропе патрэбна вольная Украіна. Людзям патрэбна свабода», — сказаў Вагенер пад апладысменты калег.

Каментары18

  • Смеху вартыя эўрапейцы
    26.01.2023
    А мне лексус і жанчына як Сальма Хайк. Толькі не таго ні другога не маю)))
  • Вольны беларус
    26.01.2023
    Пераможам усё адно.
    Усе еўрапейцы паважаюць беларусаў і нашую барацьбу супраць дыктатуры
  • Freedom
    26.01.2023
    БЧБ наш сцяг. Дзякуй за подтрымку.

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць