Культура1010

«Як раней не будзе. Будзе лепей». Прадаецца мерч з натхняльнымі цытатамі Андрэя Скурко

Віленская друкарня A2.print зрабіла прынты з цытатамі нашаніўца, а цяпер палітвязня Андрэя Скурко. У продажы ёсць майкі, світшоты, худзі і торбачкі з надпісамі «Як раней не будзе. Будзе лепей», «Шчасце ўнутры нас», «Усё мінецца, а мы застанёмся» і «Захаваць сябе да часу, калі мы зноў будзем разам».

На футболках, світшотах, худзі размешчаныя цытаты Андрэя, якія сталі афарызмамі. Простыя словы падтрымкі, якія ўсім нам даюць крыху надзеі.

Андрэй Скурко — нашанівец, беларускі патрыёт і таленавіты пісьменнік — знаходзіцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года. Дома яго чакаюць жонка Паўліна і сын Тамашык. Дзеля таго, каб даць цяпла сыну, якому цяпер так не хапае бацькі, Андрэй піша для яго вясёлыя вершыкі і дасылае малюнкі. Адзін з іх — слонік — апынуўся на прынце A2.print побач са словамі «Шчасце ўнутры нас».

«Для нас гэта важны праект, — кажуць у друкарні A2.print. — Вельмі важна не забываць палітвязняў. Гэта і наша асабістая гісторыя, мы хочам, каб не забывалі і нашу сузаснавальніцу Алесю Буневіч, каб людзі падтрымлівалі яе і іншых палітвязняў».

Друкарня дасылае рэчы па ўсім свеце, толькі з дастаўкай у Беларусь па прычынах, якія ад іх не залежаць, могуць узнікнуць праблемы.

Замовіць футболкі можна па 15 еўра, світшоты 25 еўра, худзі — 30 еўра, торбачкі — 10 еўра. Колер розны — чорны, белы, шэры, ружовы, зялёны ды іншыя, толькі некаторыя рэдкія колеры прыйдзецца пачакаць. Калі замовіць 10 і больш адзінак, то можна атрымаць зніжку.

Каментары10

  • -
    29.01.2023
    але пакуль толькі горш. прычым з кожным днём горшае ў геаметрычнай прагрэсіі
  • антимерч
    12.02.2023
    хай бы лепш Скурко выйшаў, а не мерч
  • Мне гэта бліжэй
    12.02.2023
    Лепей ня будзе, будзе толькі горш
    ад панядзелкаліецца дробны дождж
    мора ня будзе, будзе толькі порт
    бедныя людзі, бедны наш народ

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць