Эканоміка11

Расія можа дазволіць «Белавія» неабмежаваныя палёты на сваю тэрыторыю

У Расавіяцыі абмяркоўваецца магчымасць дазволіць кампаніі «Белавія» неабмежаваныя палёты на тэрыторыю Расіі. Але расійскія авіякампаніі настойваюць, што тады аналагічныя ўмовы павінны быць дадзеныя і ім, піша «Камерсант».

Крыніца выдання, блізкая да расійскага Мінтрансу, удакладніла, што гаворка ідзе пра зняцце абмежаванняў для беларускага боку па колькасці рэйсаў і даступных ім напрамкаў у расійскія гарады. Кабатаж (палёты з Мінска і далей унутры РФ) і «сёмая свабода неба» (рэйсы накшталт Мінск — Санкт-Пецярбург — Тбілісі) пакуль не прадугледжваюцца.

Зрэшты, сэнс такіх прэферэнцый для беларусаў можа быць у перспектыве: калі Расіі спатрэбіцца кабатаж ад замежных кампаній з-за старэння флоту. Праўда, пасля накладзеных на «Белавія» ў 2021 годзе санкцый ЕС яе парк скараціўся з 29 да 13 самалётаў, з якіх восем Boeing і пяць рэгіянальных Embraer.

Для расійскіх авіяперавозчыкаў выгаднай стане магчымасць нарошчвання перавозак з рэгіёнаў Расіі ў Мінск для пералёту ў Грузію. Гэта адзіная канкурэнтная перавага ў геаграфіі палётаў «Белавія». Асноўны паток з Масквы і Санкт-Пецярбурга, верагодна, усё адно паляціць праз Ерэван, але «ў любым выпадку, пасажыр выйграе ў цане», адзначылі суразмоўцы выдання.

Удзельнікі расійскага рынка заявілі журналістам, што ў расійскіх рэгіёнах недастатковы попыт, каб лётаць у Мінск на самалётах вялікай умяшчальнасці. Таксама шэраг кампаній паскардзіліся на аэрапорт Мінска, які дагэтуль прапануе ім абслугоўванне па тарыфах для замежных перавозчыкаў. Тым часам «Белавія» ў аэрапортах Расіі плаціць па расійскіх тарыфах.

Чытайце таксама:

WSJ: ЗША запатрабавалі ад Турцыі забараніць беларускім і расійскім авіякампаніям палёты ў краіну на «Боінгах»

«Белавія» запускае чартарныя рэйсы ў Катар

Дзяўчына задала пытанне, якое «ўзарвала» суполку беларусаў Германіі 

Каментары1

  • Й
    01.02.2023
    Что белавиа что аэрофлот это самые опасные для полетов компании которые уже сняты с тех обслуживания мировыми авиабрендами. Весь их удел разборка и донорство гаражное. Удачи вата)

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць