Грамадства88

Дэканам журфака БДУ паставілі палітолага, які спецыялізуецца на антызаходняй прапагандзе

Аляксей Бяляеў быў госцем перадачы Маркава і эфіру СТБ.

Фота: «СБ.Беларусь сегодня»

Аб прызначэнні новага дэкана паведаміла Міністэрства інфармацыі.

Аляксей Бяляеў у 1996-м з адзнакай скончыў філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Руская мова, літаратура і гісторыя».

У 2002 годзе адвучыўся ў аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Бяляеў з'яўляецца кандыдатам гістарычных навук і дацэнтам. 

Пачынаў сваю кар'еру з працы настаўнікам гісторыі ў школе. 

З 1996-га па 1997-ы служыў у войску, пасля быў асістэнтам кафедры філасофіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава.

Фота: Міністэрства інфармацыі

З 2002-га па 2018-ы працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на пасадзе выкладчыка на кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура», пасля быў загадчыкам кафедры паліталогіі. 

Апошнія гады працаваў на пасадзе дырэктара Інстытута магістарскай падрыхтоўкі БДЭУ.

Аляксей Бяляеў з'яўляецца аўтарам газеты адміністрацыі Лукашэнкі «СБ.Беларусь сегодня». Піша калонкі пра палітыку: «Рабаванне актываў і адмова ад прынцыпаў недатыкальнасці ўласнасці: чым яшчэ займаюцца еўрапейскія палітыкі», «Заходні палітычны клас здрабнеў», «Жудасная рэальнасць Захаду: гераізацыя нацызму і забыццё подзвігу савецкіх салдат-вызваліцеляў».

Бяляева часта запрашаюць у якасці эксперта ў прапагандысцкую праграму на СТБ «Сас упаўнаважаны заявіць». Ён таксама быў госцем у Маркава на АНТ. У перадачах ён разважае пра змову Захаду супраць Беларусі і Расіі, эканамічны заняпад еўрапейскіх краін.

Папярэдні дэкан журфака, Вольга Самусевіч сышла з пасады ў кастрычніку 2022 года. У 2020 годзе і пасля яго яна праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі.

Самусевіч прымушала студэнтаў пісаць тлумачальныя, выносіла дысцыплінарныя спагнанні, адлічвала з факультэта. 

Чытайце таксама: 

З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак

Памятаеце выкладчыцу БДУ, якая апраўдвалася за адпачынак у Еўропе? Яна падзялілася ўражаннямі: Там стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў

«Хацелі даць заяўку на чалавека, але ён не прайшоў ідэалагічную праверку». Студэнты журфака расказалі, куды іх збіраюцца размяркоўваць

Каментары8

  • Правдоруб
    16.02.2023
    Что у него с лицом?...
  • Выпускнік журфака
    16.02.2023
    Ізноў чалавек без журналісцкай адукацыі будзе ачольваць факультэт журналістыкі. Сюр.
  • баж і укж
    16.02.2023
    дзе зараз на жур на ліста на вучацца ?

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць