Вайна1111

Foreign Policy пра каліноўцаў: Сёння яны ваююць за Украіну, але спадзяюцца заўтра вярнуцца дадому і зрынуць Лукашэнку

Пра сваё знаёмства з байцамі беларускага палка Каліноўскага распавядае кіеўскі журналіст Foreign Policy Сэм Скоў.

Байцы-добраахвотнікі ва Украіне. Фота тэлеграм-канала BelWarrior

Аўтар прыводзіць гісторыі асобных удзельнікаў палка. Сярод іх былы 30-гадовы IT-спецыяліст, 21-гадовы хлопец, які хаваўся ад прызыву, 57-гадовы былы электрык, які ніколі не служыў у войску, графічны дызайнер, які быў у штабе апазіцыйнага палітыка, а таксама актывісты апазіцыі.

Гэтыя гісторыі разлічаныя на замежнага чытача. Аўтар нагадвае пра асаблівасці палітычнай сітуацыі на Беларусі. Ён адзначае, што, як ні парадаксальна, але менавіта параноя Лукашэнкі адносна ўнутранай апазіцыі спрыяе вярбоўцы беларусаў у полк. Полк, паводле замежнага журналіста, з'яўляецца пунктам збору беларусаў-дысідэнтаў.

Пры гэтым асноўная каштоўнасць палка перш за ўсё сімвалічная. Байцы лічаць, што сваёй прысутнасцю яны паказваюць украінцам, што не ўсе беларусы падтрымліваюць вайну Расіі.

Яны выдатна разумеюць, што, акрамя небяспекі загінуць на полі бою, яны не могуць бяспечна вярнуцца дадому, бо вяртанне азначала бы працяглы турэмны тэрмін за знаходжанне ў палку.

Байцы мараць пра вызваленне Беларусі. Пры гэтым яны рэалістычна ацэньваюць свае шанцы.

«Палку давядзецца прайсці яшчэ доўгі шлях, пакуль ён не будзе гатовы да барацьбы з беларускай дзяржавай», заўважае ў канцы аўтар артыкула.

Каментары11

  • Mafkees
    20.02.2023
    Так вооружите наконец силы добра,пора раз и навсегда расфигачить путенскую людоедскую клоаку и его деревенскую хитро&&&ую марионетку, которая уже 30(!!!)лет трепит всем вокруг нервы. 21век,пора уже наконец навести порядок на континенте Европа, бо так дольше нельзя.
  • /
    20.02.2023
    Калиновцы цвет и гордость нации.
    Низкий поклон вам ребята!
    Жыве Беларусь!
  • Сымон
    21.02.2023
    -Вялiкi Дзякуй вам хлопцы! -дзякаючы вам, мы у́нутры Беларусi адчуваем, што мы не адны, што нам ёсць на каго аперэцца. Мы па меры магчымасцi, таксама нешта робiм.., бо ведаем што на сподаку, нам нiхто нiчога не прынясе. Вы, ахвяруя сваiм жыццём даеце нам надзею, i натхняеце на барацьбу з аграфюрэрау́скай хеу́рай. -Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў10

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць