Меркаванні1616

«Паміж Гітлерам і Адэнаўэрам трэба выбіраць Адэнаўэра». Нам можа не падабацца рыторыка расійскіх антыпуцінцаў, але гэта не падстава іх не падтрымліваць

Журналіст Максім Маханькоў выказаўся ў фэйсбуку пра дастаткова распаўсюджанае ўяўленне адносна таго, што, маўляў, расійскія дэмакраты працуюць на Пуціна, бо не маюць у сваіх праграмах пункта аб абавязковым распадзе Расіі на дробныя шматкі.

У інтарэсах усяго свабоднага свету — паражэнне Расіі ў вайне, вывад расійскіх войскаў з акупаваных тэрыторый Украіны, Грузіі і Малдовы, калапс палітычнага рэжыму, асуджэнне расійскага імперыялізму. Упэўнены, што гэта павінна стаць платформай антыпуцінскіх сіл і ўнутры самой Расіі.

Часта можна пачуць крытыку ў бок гэтых самых антыпуцінскіх сіл (напрыклад, Хадаркоўскага), што яны, гады, не хочуць распаду Расіі, хочуць захаваць яе ў міжнародна прызнаных межах 1991 года, без адарвання ад Расіі тэрыторый. А таму ўсе яны працуюць на Пуціна (ці нават горшыя за Пуціна — імперцы ў «ліберальнай» абгортцы).

І тут адразу бачна, наколькі людзі адарваныя ад рэальнасці, і наколькі ва Усходняй Еўропе ўсё кепска з памяццю пра постваенную Еўропу.

Ніякі палітык, у тым ліку антыпуцінскі, які прэтэндуе на высокую дзяржаўную пасаду (цяпер ці ў будучыні) у прынцыпе ніколі не будзе ставіць пытанне аб адарванні тэрыторый ад сваёй краіны ў міжнародна прызнаных межах. Гэта — нармальна. Бо любыя падобныя размовы сталі б для такога палітыка палітычнай смерцю. І Расія тут не ўнікальная.

Постваенная Нямеччына. У краіне пасля ваеннага паражэння і ганебнага агіднага гітлерызму адбываецца дэнацыфікацыя пад кантролем саюзнікаў. Краінай кіруе ХДС/ХСС пад кіраўніцтвам Конрада Адэнаўэра — прынцыповага, непахіснага крытыка Гітлера і нацызму з беззаганнай рэпутацыяй, практыкуючага католіка.

У выніку Другой сусветнай вайны Нямеччына страціла тэрыторыі, але ХДС (пад кіраўніцтвам антыгітлераўца Адэнаўэра) працягвала заяўляць пра магчымасць аб'яднання Нямеччыны ў межах… 1937 года! ХДС спакойна малявала Нямеччыну на сваіх постарах у старых межах ажно да 1980-х, праз дзесяцігоддзі (!!!) пасля таго, як Нямеччына прайграла ў вайне і страціла Сілезію, Прусію і Памеранію.

Было б дзіўна, калі б антыпуцінскія сілы ў Расіі паводзілі сябе неяк інакш. Тым больш, што да ваеннага паражэння Расіі яшчэ вельмі і вельмі далёка.

Тое, што гавораць антыпуцінскія сілы ў Расіі, яшчэ тысячы разоў можа нам не спадабацца, але гэта не падстава гэтыя сілы не падтрымліваць. Паміж Гітлерам і Адэнаўэрам трэба выбіраць Адэнаўэра.

Каментары16

  • Эюя
    26.02.2023
    Праблема не ў патрабаванні распада Расеі, а ў тым, што ў антыпуцінцаў Расея застаецца імперыяй. Яны напрыклад, катэгарычна супраць раззбраення, у тым ліку ядзернага. Хадаркоўскага ў нядаўнім інтэрв'ю Няўзораву ажно перакасіла, калі апошні папрасіў на развітанне сказаць Слава Украіне і Жыве Беларусь. Простыя словы, каторыя легка вымаўляюць заходнія лідары, але Хадаркоўскі іх вымавіць адмовіўся. Гэта сведчыць багата пра што. Праграмы ў іх няма нармальнай, той жа Хадаркоўскі супраць перадачы ўкраінцам прадпрыемстваў у якасці рэпарацый і ўсё ў гэтым родзе. Карацей, іх галоўная праграма, гэта не пярэчыць расейскаму народу, заставацца ў ідэйнай парадыгме створанай Пуціным, але троху памяняць сістэму знутры. Да чаго гэта прывядзе ? Да таго, да чаго прывяла эпоха Ельцына, - да новай дыктатуры. Альбо да чаго магла прывесці Германію мадэрнізацыя фашызму, - да новага фашызму і поўнай адсутнасці пакаяння.
  • Улад
    26.02.2023
    Расея у межах 1991 года - гэта самае правільнае патрабаванне на дадзены момант.
  • ром
    26.02.2023
    Эюя,  эйй)) циркач,,,,, попроси любого поляка сказать Слава Украине))) и получишь за это под глаз от него!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць