Грамадства1818

«Стаяць у авангардзе». «Белая Русь» апублікавала праграму сваёй будучай партыі

У прэамбуле праграмы «Белай Русі», выстаўленай для абмеркавання, гаворыцца, што ў краіне «створаныя ўмовы для дыялогу з грамадствам», а УНС сведчыць пра «гатоўнасць дзяржавы ісці па шляху ўмацавання прадуктыўнага ўзаемадзеяння».

«Белая Русь» спадзяваецца, што іх партыя «будзе стаяць у авангардзе гэтай працы».

Мэта партыі — умацаваць незалежную, квітнеючую Беларусь і пабудаваць сацыяльна справядлівае грамадства, аб'яднаць грамадзян на падставе нацыянальных інтарэсаў і духоўна-маральных каштоўнасцяў. Будучыню яны бачаць у эвалюцыйным развіцці.

У цэлым праграма даволі шаблонная — за моцную эканоміку (і павышэнне ролі дзяржавы ў кіраванні грамадскімі працэсамі ў «найбольш адчувальных сектарах эканомікі»), падтрымку беларускіх вытворцаў, дэбюракратызацыю, барацьбу з карупцыяй, дабрабыт грамадзян, культуру і памяць.

Партыя таксама выступае за стварэнне рэгіянальных цэнтраў патрыятычнага выхавання, актыўную барацьбу супраць бездухоўнасці і культу ўседазволенасці.

У знешняй палітыцы прыярытэты «Белай Русі» — партнёрства ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС і АДКБ.

Каментары18

  • Anatol Starkou
    28.02.2023
    У 1992-м можна было стварыць двухпартыйную беларускую дэмакрнатыю БНФ і КПБ. Прафукалі тагачасныя адраджэнцы нацыі. У 2023-м праз 31 год з'яўляецца аднапартыйная дэмакратыя а-ля сістэма былой КПБ - не бел-чырвона-белая Русь. Віншую, бчб таварышы!
  • Хм
    28.02.2023
    > стаяць у авангардзе

    Звычайны авангард кудысьці йдзе. А, ну так…  
  • SHOS
    28.02.2023
    Карманные болваны, порождающие пустое сотрясание воздуха

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць