Грамадства77

Міністр замежных спраў Фінляндыі расказаў, якія аргументы выкарыстоўваў Уладзімір Макей у размовах з замежнымі калегамі

Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста распавёў выданню Iltalehti пра размову з беларускім калегам Уладзімірам Макеем, якая адбылася незадоўга да раптоўнай смерці апошняга і неўзабаве пасля таго, як Расія абвясціла аб анексіі чатырох украінскіх абласцей. 

Пека Хаавіста. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Са сведчанняў фінскага палітыка можна зразумець, што ў размовах з замежнымі калегамі Макей да канца працягваў праводзіць тую лінію, якая добра сябе зарэкамендавала да 2020 года: пужаць заходнікаў небяспекай анексіі Беларусі Расіяй, паказваючы рэжым Лукашэнкі ў якасці найменшага зла. 

Так, кіраўнік фінскага МЗС паведаміў, што размаўляў з Макеем пасля таго, як у канцы верасня Расія абвясціла аб анексіі чатырох абласцей Украіны — Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай. 

«Яго вельмі хвалявала, ці не стане Беларусь пятай», — сказаў Хаавіста.

Па словах міністра, падчас размовы ён назваў пункт гледжання Макея «цікавым», бо збоку здаецца, быццам Беларусь усяляк падтрымлівае Крэмль.

Але намаганні Макея не прайшлі без плёну, бо фінскі міністр у тым ліку і на аснове размоў з ім прыйшоў да высновы, што ўсё не так адназначна:

«За гэтым варта сачыць, таму што падтрымка Беларусі [дзеянняў РФ] хоць і здаецца вельмі актыўнай, але з агаворкай», — мяркуе Хаавіста.

Пры гэтым ён прыводзіць у прыклад заяву Лукашэнкі, што Беларусь усяляк падтрымлівае Расію, але тая, маўляў, і так настолькі моцная, што ёй не патрэбная дапамога.

У гэтым кантэксце міністр замежных спраў Фінляндыі адзначае тое, што Беларусь яшчэ не далучылася да самых актыўных баявых дзеянняў па той бок мяжы».

Чытайце таксама: 

Імаверная прычына смерці Уладзіміра Макея — суіцыд

Падчас паездкі ў Беларусь, якую назвалі «сакрэтнай», нямецкі дэпутат сустракаўся з Уладзімірам Макеем

Каментары7

  • Роман
    01.03.2023
    Да уже и ежу понятно что макея убили рашисты, опасаясь ЛЮБЫХ контактов бсср с западом.
  • аналітыка ад лукі
    01.03.2023
    Макей - выхадзец з кдб. Ляпаць мог што заўгодна. Але калі разглядаць факты, то менавіта лакей і яго гаспадар лукашэнка датычныя да папрання суверынітэту РБ. Гэта ж не маскалі падпісвалі нейкія дарожныя мапы ад імя народа Беларусі. Заходнікі дужа наіўныя. Калі кдбшнік апранае вышыванку, гэта не абавязкова значыць, што ён стаў свядомым. Гэта можа значыць, што ён выконвае сваю справу па знішчэнні беларусаў.
  • Абу
    01.03.2023
    Ах, Запад обмануть несложно,
    Он сам обманываться рад.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў2

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

Дзяўчына набыла бляшанку глыбоцкай згушчонкі і збянтэжылася. Яна аказалася не такой, як звычайна3

Аляксандр Саладуха трапіў у бальніцу і перанёс аперацыю10

Мінчук паказаў, што рабіць, калі машына трапіла па вокны ў ваду падчас патопу ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць