Грамадства3131

Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі да яго звярнуліся з пытаннем пра абмен Андрэя Пачобута. Юрый Васкрасенскі запытаў, які адказ будзе польскім уладам, якія гатовы на гэты абмен.

Андрэй Пачобут. Фота: БелТА

Задаючы сваё пытанне, Юрый Васкрасенскі наўмысна сказіў прозвішча палітвязня. Аляксандр Лукашэнка ў сваім адказе спачатку назваў прозвішча дзеяча польскай нацыянальнай меншасці правільна, пасля таксама пачаў перакручваць.

«Яны прапануюць нам абмяняць Пачобута на нейкі кавалак мяжы. На «Баброўнікі», пункт пропуску. Калі мне прапанавалі, я наогул быў у жаху. Як можна чалавека абмяняць на пункт пропуску? Ну не трэба вам гэты пункт — добра, закрывайце. Мы туды практычна не едзем у мэтах эканомікі і дзяржаўных інтарэсаў. Але абмен дык абмен, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

— Магу сёння публічна (я яшчэ не даручаў нашым адпаведным органам і вам пра гэта не казаў), але скажу публічна:

калі яны хочуць Пачобута гэтага ці Пачабута абмяняць на нешта, ну дык у нас у Польшчы Лахушкі (так Лукашэнка называе аднаго з лідараў апазіцыі Паўла Латушку. — НН). Але мяняць Лахушку на Пачабута адзін на адзін я не пагаджуся, усю групу сюды. Яны там — як гэта, НАУ, ГАУ, як называецца гэты ўрад на чале з ім — сюды гэты ўрад на чале з Лахушкам, і я аддаю Пачабута.

Перадай ім, да вечара вырашым пытанне».

Выказаўся Лукашэнка і наконт Святланы Ціханоўскай.

«Святлане дамоў трэба ехаць. Ну колькі ёй далі, 10—12 год за супрацьпраўную дзейнасць? (Ціханоўскай завочна прысудзілі 15 год. — НН) Ну, пакуль з Сяргеем у адной камеры пасядзіць. Спецадзенне шыла б нейкае, дзеці прыязджалі б, нейкі рэжым стварылі б. Ну са сваім мужыком бы жыла», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў адрас сваёй канкурэнткі на выбарах.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі праследаваць таксама за антываенныя выказванні або за сімпатыі да Украіны. За гэты час у краіне адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена каля 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Каментары31

  • Lag behind
    31.03.2023
    На колю і шпіца.
  • Лвьв
    31.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • фэйспалм
    31.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць