467 дзяцей загінулі ва Украіне ў выніку ўзброенай агрэсіі РФ — Генпракуратура Украіны
Па стане на раніцу 2 красавіка 2023 года больш за 1411 дзяцей пацярпелі ва Украіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі РФ. Паводле афіцыйнай інфармацыі ювенальных пракурораў, 467 дзяцей загінулі і больш за 944 атрымалі раненні.

467 дзяцей загінулі і больш за 944 атрымалі раненні падчас расійскай агрэсіі. Фота: АР
— Гэтыя лічбы не канчатковыя. Працягваецца работа па іх вызначэнні ў месцах баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.
Больш за ўсё пацярпела дзяцей у Данецкай вобласці — 448, Харкаўскай — 275, Кіеўскай — 127, Херсонскай — 94, Запарожскай — 88, Мікалаеўскай — 85, Чарнігаўскай — 68, Луганскай — 66, Днепрапятроўскай — 66.
Каментары