Грамадства33

Факультэт журналістыкі БДУ значна скарачае набор і адмяняе платныя месцы

Нядаўна прызначанае новае кіраўніцтва факультэта журналістыкі БДУ праводзіць рэформу ў сістэме набору студэнтаў. З гэтага года набор значна скароціцца, а платныя месцы ўвогуле адменяць, паведамляе АТН.

Студэнты з гэтага года будуць набірацца толькі на дзве спецыяльнасці: «журналістыка» (60 месцаў) і «інфармацыя і камунікацыя» (22 месцы).

Летась на журфак паступілі 100 абітурыентаў, з іх толькі 9 — на платныя месцы. У 2022 годзе набор вёўся на яшчэ адну спецыяльнасць — «міжнародная журналістыка».

16 лютага калектыву факультэта афіцыйна прадставілі новага дэкана — ім стаў прапагандыст Аляксей Бяляеў, які да прызначэння быў дырэктарам Інстытута магістарскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Каментары3

  • Абу
    03.04.2023
    На наступны год плануецца прымаць толькі студэнтаў з імем Грыгорый. Экзамен адзін - тэст па расейскай мацершыне.
  • Ёсік
    03.04.2023
    Журналістыку трэба называць прапагандай, тое, што зараз адбываецца. Усякія сасы, азаронкі, мукавозчыкі, вось як выглядае твар журналіста лукашэнкаўскай Беларусі. Галоўнае, пець песьню, які Лукашэнка цудоўны кіраўнік, як мы ўсе развіваемся з ім, а без яго знікнем.
  • баж і укж
    03.04.2023
    мала хто памятае... ды і я ўжо не ўзгадаю дакладна год, у якім ён гэта сказаў, але гэта было да 2000. сказаў: 'я такі чуствіцельны і ранімы, а ані [журналісты] міня абіжают'
    і во як адыграўся... журналісты сядзяць.. профадукацыя журналістская забіваецца
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць