«Видишь, блок агрессии сколочен». Полацкія «рускамірцы» прэзентавалі збор сваёй паэзіі
У Полацкім каледжы ВДУ імя Машэрава прэзентавалі нумар маскоўскага часопіса «Литературные знакомства», дзе ёсць рубрыка «Книга в журнале». У гэтай рубрыцы выйшла і «Полоцкая литературная тетрадь», вытрыманая цалкам у рускамірскім духу, піша «Віцебская вясна».

Паводле выдаўцоў, у гэтае выданне ўвайшлі творы 25 полацкіх рускамоўных аўтараў, удзельнікаў літаратурных суполак «Литературный ковчег», «Полоцкая ветвь» і «Наддзвінне».
Укладальніца «Полоцкой литературной тетради» — кіраўніца створанага ў 2007 года літаратурнага клуба «Літаратурны каўчэг» Святлана Чыжова.
Святлана Чыжова аб’яднала вакол сябе ідэйных прыхільнікаў, разам з якімі яна бярэ ўдзел у разнастайных расійскіх літаратурных конкурсах. Улетку гэтага года яна прывезла шэраг узнагарод з фестывалю «Інтэлігентны сезон», які праводзіўся ў Керчы ў анексаваным Расіяй Крыме. Сярод іншага полацкая паэтка атрымала там прыз глядацкіх сімпатый у намінацыі «Вершы пра Расію».
Таксама летась Святлана Чыжова была ўганараваная дыпломам як удзельніца літаратурнага конкурсу «Во славу России», дзе прэзентавала верш «З фронту» на тэматыку расійска-ўкраінскай вайны.
У ім паэтка піша ад імя расійскага салдата: «Мама! Не вернулся я с войны / Потому, что бой мой не окончен / В мире, слышишь, нету тишины / Видишь, блок агрессии сколочен / К столкновенью жизней призывать / Не перестают лихие люди / Как же мне от битвы отставать / С теми, окопавшимися в блуде…»
Прытым чытае Святлана Чыжова такія вершы не толькі ў Расіі, яе цяпер рэгулярна запрашаюць выступаць у мясцовыя бібліятэкі і Дамы культуры і на публічныя гарадскія мерапрыемствы.
Каментары
/ Патриот-герой меня прикончил.
/ Нету в мире русском тишины,
/ Пропагандой он мне в мозг вколочен.
/ Воровать, крушить и убивать
/ Не перестает лихой наш путин,
/ Мной теперь лишь поле удобрять,
/ Ведь другому был я не обучен.