«Рускі добраахвотніцкі корпус» заявіў, што зноў трапіў у Бранскую вобласць з боку Украіны
У якасці доказаў «Рускі добраахвотніцкі корпус» распаўсюдзіў відэа, на якім удзельнік арганізацыі, як сцвярджаецца, гаворыць з жыхаром Бранскай вобласці і просіць яго схавацца ва ўкрыцці на час баявых дзеянняў.

«Сёння байцы «Рускага добраахвотніцкага корпуса» зноў наведалі Бранскую вобласць! Нягледзячы на тое, што губернатар Багамаз ужо рапартаваў аб «паспяховым адбіцці атакі ўкраінскіх ДРГ», мы зноў ловім яго на хлусні!» — гаворыцца ў паведамленні РДК.
Раней «Рускі добраахвотніцкі корпус» ў сваім тэлеграм-канале апублікаваў апытанку аб шанцах патрапіць у Бранскую вобласць. Праз гадзіну з’явілася паведамленне аб спробах «украінскай ДРГ» трапіць на тэрыторыю вобласці.

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз напісаў, што «ўкраінскай ДРГ» у складзе 20 чалавек нанеслі агнявое паражэнне падраздзяленні УС РФ і пагранічнікі, такім чынам спыніўшы спробу яе патрапляння на тэрыторыю Расіі.
Упершыню пра «Рускі добраахвотніцкі корпус» інфармацыя з'явілася каля месяца таму. 2 сакавіка ў Бранскую вобласць РФ пранікла група дыверсантаў, і адказнасць за дзеянні на тэрыторыі сёлаў Любечаны і Сушаны ўзяла акурат гэтая арганізацыя. Тады два чалавекі загінулі і двое былі параненыя.
Камандзір корпуса Дзяніс Нікіцін сцвярджаў, што аперацыя была ўзгоднена з украінскім камандаваннем, але яно гэтага не пацвярджала.
Заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса» абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на праваслаўнага мільярдэра
Перад падзеннем самалёта ў Бранскай вобласці на тэрыторыю камбіната Расрэзерва было скінута дзве авіябомбы — «База»
У Бранскай вобласці ўпаў украінскі лёгкаматорны самалёт, пілота затрымалі — расійскія СМІ
У Бранскай вобласці мабілізаваны ўзяў у закладнікі 10 вайскоўцаў, калі даведаўся, што на вайне загінулі яго родныя
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары
Украинцам можно наступать на москву через брянск.. максимум кто им помешает пару гаишников)) к вечеру будут в москве! И не придется за крым воевать