22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету — II для арганізацый, суполак і ініцыятыў беларусаў замежжа. Канферэнцыя ініцыявана Святланай Ціханоўскай, паведамляе яе прэс-служба.

Першая Канферэнцыя такога фармату прайшла ў верасні 2021 года і сабрала прадстаўнікоў 40 арганізацый беларускай дыяспары з 26 краін.
Чакаецца, што ў красавіцкай двухдзённай канферэнцыі возьме удзел больш за 100 беларусаў і беларусак ад дыяспар, а таксама прадстаўнікі структур дэмакратычных сіл.
Каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарамі і кантактная асоба канферэнцыі Данііл Гаркавы распавядае падрабязнасці мерапрыемства:
«Канферэнцыя — гэта адказ на агучаную нам дыяспарай неабходнасць абмеркаваць набалелыя пытанні. Мы і самі заўважаем, што не хапае каардынацыі паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскімі ініцыятывамі. Нам усім важна вучыцца слухаць і чуць адно аднаго».
Каментары