Усяго патроху66

Навукоўцы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута разламалі больш за 1000 пячэнек Oreo. Як думаеце, для чаго?

Усё дзеля таго, каб вырашыць задачу раўнамернага прыліпання крэму да абедзвюх палавінак.

Фота: Wikimedia Commons

Многія людзі ядуць печыва з начынкай, спачатку адкруціўшы і аддзяліўшы дзве палавінкі адна ад адной. Верагодна, у большасці выпадкаў начынка апынецца на адной палове, у той час як другая застанецца сумнай і бяскрэмавай. Гэтая праблема настолькі не давала спакою Крыстал Оўэнс, кандыдатцы ў дактары навук на машынабудаўнічым аддзяленні Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT), што тая вырашыла дзейнічаць. Спадарыня Оўэнс захацела высветліць, ці існуе трук, які дапаможа прымусіць крэм застацца на абедзвюх паловах раўнамерна. Пра незвычайны эксперымент распавядае The Wall Street Journal.

Звычайна Оўэнс вывучае матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаныя ў якасці чарніла для 3D-друку, расціскаючы іх паміж дзвюма металічнымі пласцінамі, што круцяцца супрацьлегла адна другой, у прыладзе, вядомай як рэометр. Так даследчыкі вывучаюць, як матэрыялы дэфармуюцца і рэагуюць на сілы кручэння ці скручвання. Аднойчы падчас ковід-лакдаўну ў 2021 годзе даследчыца зразумела, што гэта ідэальная аналогія таму, што адбываецца, калі вы спрабуеце раздзяліць Oreo.

Каманда навукоўцаў замацоўвала печыва з рознымі водарамі ў рэометры, а потым закручвала іх з рознай хуткасцю. Так, выпрабаваўшы больш за 1000 пячэнек, даследчыкі выявілі, што начынка прыліпае толькі да адной палавінкі прыкладна ў 80% выпадкаў.

Пры гэтым хуткасць скручвання значэння не мела. Нават пры самай павольнай хуткасці кручэння рэометра, пры якой раздзяленне займала каля пяці хвілін, крэм заставаўся на адным баку. На максімальнай хуткасці (прыкладна ў 100 разоў хутчэй, чым можа скруціць чалавек) крэм злятаў з абедзвюх палоў. Каманда таксама правярала печыва ўручную — але на вынікі гэта не паўплывала.

Навукоўцы апублікавалі свае вынікі ў рэцэнзаваным часопісе Physics of Fluids і нават падзяліліся ў сваім артыкуле прапановамі наконт таго, як Oreo можа скарэктаваць вытворчасць для вырашэння праблемы. Пасля гэтага Томас Шлатолтэр, фізік з нідэрландскага Універсітэта Гронінгена, які не ўдзельнічаў у даследаванні, прымусіў студэнтаў свайго ўніверсітэта паспрабаваць паўтарыць вынікі каманды MIT з дапамогай нідэрландскіх Oreo. Да свайго здзіўлення многія студэнты назіралі даволі роўнае размеркаванне начынкі пасля раздзялення. 

Нідэрладскі навуковец выказаў здагадку, што еўрапейскія Oreo адрозніваюцца; і ён лічыць, што розніца палягае ў формуле крэму. Пры гэтым раскруткай студэнты займаліся ўручную, што, магчыма, магло паўплываць на вынік.

Спадарыня Оўэнс з МІТ сказала, што падазрае, што ў Еўропе адрозніваецца вытворчы працэс, а не рэцэпт. Прадстаўнікі Oreo не растлумачылі розныя вынікі і адмовіліся дзяліцца асаблівасцямі вытворчага працэсу, аднак адзначылі, што кампаніі «спадабалася гэтая заснаваная на даных крэатыўнасць».

Печыва Oreo прадаецца больш чым у 100 краінах свету, і сацыяльныя сеткі напоўненыя меркаваннямі аб тым, як іх лепш есці. Адно відэа на YouTube пад назвай «Вы ясце Oreos НЯПРАВІЛЬНА» мае больш за 13 мільёнаў праглядаў.

Каментары6

  • бульбачка фры
    08.04.2023
    пячэнькі (Oreo) самі па сабе паўнейшае *аўно

    адзін раз пакаштавала, каб зразумець - чаму такая папулярнасць?
    больш не хачу
    як і колу

  • Анёлак
    08.04.2023
    У складзе Oreo адна дрэнь. А навукоўцы займаюцца лухтой.
  • даведка
    08.04.2023
    На нашем белорусском рынке продаётся российского производства Oreo.

Цяпер чытаюць

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі2

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўпершыню з’явіўся на саміце NATO ў касцюме — але не ў класічным16

З'явіўся рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету. На якім месцы Мінск?10

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах8

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх краін для жыцця. На якім месцы Беларусь?4

У Лагойску сутыкнуліся два аўтобусы

У Арменіі заявілі пра прадухіленне спробы захопу ўлады2

Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе10

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае13

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі2

У Маскве мужчыны масава спрабуюць знаёміцца, мацаючы дзяўчат за ягадзіцы. Так загадаў рабіць сэкс-коўч з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць