Улада4747

Бангалор, Дразды і Ждановічы аддадуць ва ўласнасць Расіі

Пра гэта на брыфінгу 6 лістапада паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Аляксандр Літрэеў.

Паводле папярэдняга ўзгаднення ўчасткі ў раёне сталічнай плошчы Бангалор, пасёлках Дразды і Ждановічы (Мінскі раён) будуць перададзены ва ўласнасць Расіі.

Пра гэта на брыфінгу 6 лістапада паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Аляксандр Літрэеў.

Нагадаем, 5 лістапада дэпутаты палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемнай перадачы ва ўласнасць і аб арэндзе зямельных участкаў.

У адпаведнасці з пагадненнем, Расія перадасць ва ўласнасць Беларусі зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў пасёлку Красная Паляна Адлерскага раёна Краснадарскага края, сумарнай плошчай 16,32 гектара.

Паводле слоў Літрэева, участкі будуць выкарыстоўвацца толькі з аднолькавай мэтай — рэкрэацыйнай або сацыяльна-культурнай. Так, у Драздах участак будзе выкарыстаны для павелічэння тэрыторыі рэзідэнцыі пасла Расіі ў Беларусі. Усе ўчасткі, што перадаюцца ў Мінску і пасёлку Ждановічы, вольныя ад забудоў. Літрэеў падкрэсліў, што працэс узгаднення з расійскім бокам працягваецца.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць