У мінскім аэрапорце затрымалі мужчын з падробленымі турэцкімі пашпартамі
У Нацыянальным аэрапорце Мінск 8 красавіка памежнікі затрымалі двух мужчын з падробленымі пашпартамі грамадзян Турцыі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Затрыманыя прыляцелі рэйсам Баку — Мінск. Тое, што іх дакументы падробленыя, выявілася пры праверцы: у пашпартах былі заменены старонкі з ідэнтыфікацыйнымі звесткамі.
Цяпер парушальнікі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Іх асобы высвятляюцца.
За спробу незаконнага перасячэння мяжы мужчынам пагражае штраф да 100 базавых велічынь, а за выкарыстанне падробленых дакументаў — абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.
Каментары