Здарэнні

У Аўстрыі беларуса асудзілі за крадзеж з крамы гульняў для PlayStation

У Аўстрыі прайшоў суд над 46-гадовым беларусам, які восенню 2022 года спрабаваў без аплаты вынесці з крамы гульні для PlayStation і нанёс цялесныя пашкоджанні супрацоўніку. Пра гэта піша belmir.by.

Наш суайчыннік першы раз увайшоў у памяшканне крамы Media Markt у горадзе Санкт-Пельтэн 31 кастрычніка, а затым зноў наведаўся туды, але ўжо змяніўшы адзенне. З дзвюма гульнямі PlayStation пад курткай ён прайшоў міма кас, не аплаціўшы тавары. Аднак за мужчынам ужо назіраў супрацоўнік службы аховы, які і загарадзіў яму дарогу перад выхадам.

Паводле версіі абвінавачвання, там парушальнік паваліў ахоўніка штуршком у твар, а затым ударыў ляжачага локцем па рэбрах. Далей ён паспрабаваў уцячы з крамы праз запасны выхад, але ахоўнік схапіў яго ззаду за вопратку. Беларус зноў стаў вырывацца, аднак з дапамогай іншых людзей яго затрымалі. У выніку ахоўнік атрымаў ранку на носе і дзве зламаныя рабрыны.

Наш суайчыннік прызнаў, што сапраўды хацеў здзейсніць крадзеж. Але ён заявіў, што не супраціўляўся, калі яго спынялі, а проста спалохаўся, убачыўшы супрацоўніка крамы, і хацеў уцячы. Адвакат затрыманага падкрэсліла, што ніводзін са сведак не казаў пра мэтанакіраваныя ўдары, і гаворка ідзе хутчэй пра наступствы барацьбы, якая адбывалася.

Урэшце беларуса прызналі вінаватым у спробе здзяйснення крадзяжу і нанясенні пашкоджанняў ахоўніку — а менавіта, ранкі на носе. Што тычыцца пералому рэбраў, то прычыненне гэтай траўмы не магло быць адназначна даказанае як віна затрыманага, і па гэтым пункце мужчыну апраўдалі.

Канчатковы прысуд — турэмнае зняволенне на 5 месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам у 3 гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ1

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ1

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць