Усяго патроху

У якіх выпадках вам сапраўды трэба дзяліцца з мабільнымі дадаткамі інфармацыяй пра ваша месцазнаходжанне? 

Спойлер: амаль ні ў якіх. Сёння ці не кожны мабільны дадатак запытвае гэтую інфармацыю, але для працы большасці з іх яна не патрэбна. Вось як адключыць гэтую функцыю для непатрэбных праграм.

Фота: pixabay

Лёгка сказаць «так», калі праграма або вэб-сайт запытваюць даныя пра ваша месцазнаходжанне, каб хутчэй закрыць акно, што ўсплывае, і вярнуцца да працы ці прагляду старонкі. Але варта падумаць, з кім вы дзеліцеся гэтымі данымі і чаму. Часцей за ўсё гэта лішняя інфармацыя, якая насамрэч не патрабуецца для працы дадаткаў і вэб-сайтаў, тлумачыць Engaget.

Як і іншыя віды асабістай інфармацыі, даныя аб месцазнаходжанні прадстаўляюцца кампаніямі ў якасці кампрамісу: як правіла, карыстальнікі ахвотна паказваюць, дзе яны знаходзяцца, для больш зручнага карыстання; кампаніі ў сваю чаргу збіраюць важную інфармацыю аб кліентах і (часцей за ўсё) перапрадаюць гэтыя даныя трэцім асобам для атрымання дадатковага прыбытку.

Гэтыя трэція асобы, па словах Купера Квінціна, даследчыка бяспекі з Electronic Frontier Foundation, могуць быць брокерамі даных і рэкламадаўцамі, праваахоўнымі органамі, паляўнічымі за галовамі, журналістамі і іншымі людзьмі (ці кампаніямі), хто мае грошы, каб набыць гэтую інфармацыю.

Гэта адна з прычын, па якой мы адчуваем, што нашы прылады нас «слухаюць». Яны, напэўна, не чуюць, як вы кажаце сябру, што вам вельмі хочацца трохі атруціцца фаст-фудам, але яны ведаюць, што побач ёсць «Макдональдс», і прапануюць зманлівую рэкламу бульбы-фры.

Таму, калі вы ўсталёўваеце новыя дадаткі, не згаджайцеся адразу на раскрыццё даных аб месцазнаходжанні, нават калі лічыце, што вам няма чаго хаваць. Меган Іёрыё, старшы юрысконсульт Electronic Privacy Information Center, раіць пазбягаць выдачы інфармацыі аб месцазнаходжанні, калі гэта не патрабуецца для працы праграмы. Гэта інфармацыя можа спатрэбіцца дадаткам з картамі, каб атрымліваць інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу, а вось дадатку для дастаўкі ежы, імаверна, будзе дастаткова проста вашага адраса. 

Яшчэ вэб-сайты могуць запытваць дазвол на вызначэнне месцазнаходжання, каб уключыць такую зручную функцыю, як служба надвор'я, але яны будуць генераваць тыя ж вынікі са значна меншай рызыкай, ведаючы толькі ваш паштовы індэкс. Нават з агаворкай, што абмен данымі аб месцазнаходжанні ў некаторых выпадках непазбежны, спадарыня Іёрыё раіць дазваляць доступ толькі тады, калі вам сапраўды гэта спатрэбіцца для выкарыстання сайта ці праграмы.

Таксама найлепшая практыка — адклікаць дазволы на вызначэнне месцазнаходжання для любых дадаткаў ці сайтаў, якімі вы больш не карыстаецеся або якія маглі бяздумна ўключыць у мінулым. Вы можаце ўбачыць, якія дадаткі выкарыстоўваюць даныя аб вашым месцазнаходжанні, зайшоўшы ў налады вашага смартфона і перайшоўшы на ўкладку абагульнення месцазнаходжання.

Як правіла, гэта можна знайсці ў наладах прыватнасці і бяспекі большасці прылад (ці проста ўвесці ў пошуку налад вашага смартфона слова «месцазнаходжанне»). Там будуць пералічаныя ўсе дадаткі, якія маюць доступ да інфармацыі аб вашым месцазнаходжанні, і будуць прапанаваныя варыянты ўключэння або выключэння. 

Apple, Samsung, Google і іншыя даюць канкрэтныя інструкцыі на сваіх сайтах. Такія папулярныя браўзеры, як Firefox, Chrome, Edge і Safari, таксама даюць канкрэтныя інструкцыі аб тым, як адключыць абагульненне месцазнаходжання. Увогуле, лепш не выбіраць у браўзеры «заўсёды дазваляць» або падобныя варыянты. Замест гэтага дачакайцеся акна з запытам доступу і, калі гэта неабходна, абагульвайце даныя аб месцазнаходжанні ў кожным канкрэтным выпадку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць