Грамадства44

Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь з двума сынамі-блізнюкамі

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь са сваімі сынамі Колінзам і Шонам. Зімбабвійскія журналісты пазналі іх на фота, заўважыў reform.by.

Шон і Колінз Мнангагва. Фота: @collins_mnangagwa

Фота было зроблена на сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка і Аксіліі Мнангагва 5 красавіка 2023 года. Там таксама прысутнічалі скандальна вядомы бізнэсовец Аляксандр Зінгман і сыны Мнангагва.

Фота: БелТА

Аксілія — трэцяя жонка Эмерсана Мнангагва. У пары трое дзяцей: старэйшы сын Эмерсан-малодшы і блізняты Шон (Sean Mnangagwa) і Колінз (Collins Mnangagwa).

Колінз Мнангагва вучыўся ў Кітаі, а затым заснаваў кампанію па здабычы золата ZimCN Investments сумесна з кітайскім партнёрам. Мясцовыя СМІ абвінавачвалі сына прэзідэнта ў запалохванні суддзяў і кантрабандзе золата.

Раней тэлеграм-канал «МатолькаПамагі» паведамляў, што сям'я прэзідэнта Зімбабвэ прыляцела ў Мінск на Gulfstream G550 з рэгістрацыйным нумарам TC-ALG.

Эмерсан Мнангагва і яго сыны Шон і Колінз
Блізняты Шон і Колінз Мнангагва

Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці

Аксілія Мнангагва ў Мінску гаварыла словамі Наталлі Качанавай

Трэцюю жонку прэзідэнта Зімбабвэ зрабілі ганаровым доктарам Беларускага медуніверсітэта. Па адукацыі яна сакратарка

Каментары4

  • Бабка сказала
    13.04.2023
    Трэба больш золата, каб утрымліваць уладу, таму дзеду можна нават парадніцца, у яго шмат унучак і ўнукаў. Быццам на сматрыны прыляталі
  • Яша
    13.04.2023
    дочка Максима Дизайнера, ну дык i коля i дзiма непадобные, толькi вiця такiж характэрна чарнявенькi
  • мілка
    13.04.2023
    Яша, дык коля віця не блізняты. вы што - гумару не разумееце?) 

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі28

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства13

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць