Эканоміка44

У мінскім ЦУМе прадаюць тавары з украінскіх тэрыторый, нядаўна акупаваных Расіяй

У мінскім ЦУМе ў продажы з'явіліся тавары, вырабленыя на акупаваных тэрыторыях Украіны. Чытачы канала Motolko.help заўважылі ў гэтай краме вырабленую на акупаванай частцы Запарожскай вобласці хлебную форму з алюмінію. 

Этыкетка на тавары, які прадаецца ў ЦУМе

Гэты тавар быў выраблены не ў сакавіку 2023 года, як сведчыць свежая налепка на ім, а значна раней. Праз новую налепку нават праглядаецца рэальная дата вытворчасці — сакавік 2021 года.

Старая дата пад новай таварнай этыкеткай

Старая таварная этыкетка, на якую наклееная новая налепка, утрымлівала інфармацыю на дзвюх мовах (рускай і ўкраінскай), свежая — толькі на рускай. Таксама на той этыкетцы іншы штрых-код. А тэкстам пазначана, што Запарожская вобласць — гэта, маўляў, Расія.

Таксама на старой этыкетцы прысутнічаў украінскі сайт вытворцы — кампаніі «Сілумін» — silumin.com.ua.

Цяперашнім вытворцам пазначаная ўсё тая ж кампанія ТАА «Сілумін», якая знаходзіцца па адрасе: Запарожская вобласць, пгт Прыазоўскае, вул. Усходняя, 10. На цяперашні момант гэты гарадскі пасёлак акупаваны Расіяй.

Імпарцёрам у Беларусь на этыкетцы пазначанае ТАА «Карыа». У блоку «асартымент прапанаванай прадукцыі» на сайце ТАА ёсць і посуд з адліванага алюмінію ад ужо згаданай украінскай кампаніі «Сілумін».

Сайт ТАА "Карыа"
Сайт ТАА «Карыа»

Падобна на тое, што сайт даўно не абнаўляўся, і можна меркаваць, што супрацоўнічала «Карыа» з украінскай кампаніяй даволі даўно. Не выключана, што ў іх на складзе заставалася прадукцыя, пастаўленая яшчэ да пачатку вайны.

Цяпер жа, па ўсёй бачнасці, беларускі імпарцёр проста на налепку са звесткамі на ўкраінскай мове на той жа тавар лепіць звесткі ўжо на рускай — з іншым шрыхкодам і пазначэннем акупаванай часткі вобласці.

Чытайце таксама:

Экс-упаўнаважаны па правах дзяцей ва Украіне: Неабходна расследаваць удзел Беларусі ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

СМІ: Гомельскае прадпрыемства можа рабіць для Расіі «зубы дракона»

Расія заваблівае мігрантаў з Цэнтральнай Азіі на працу на акупаваных тэрыторыях

Каментары4

  • -
    17.04.2023
    таблічку "Купляйце беларускае" трэба замяніць на "Покупай награбленное"
  • Владислав
    17.04.2023
    рашисти - це паразитичні гуманоїди. Ні честі ні совісті.
  • Хех
    19.04.2023
    404 украла много белорусского товара, находившегося на их территории. А тут панику столько и Ко подняли. США фурами нефть сирийскую вывозят с оккупированных территорий Сирии и ничего, ни столько ни госдеп не возмущаются :)

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць