Свет

Судан: Дзяржсакратар ЗША абвясціў трохдзённае перамір'е. Ці выконваецца яно, незразумела

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у панядзелак абвясціў, што бакі ў Судане пагадзіліся на трохдзённае перамір'е, якое павінна было пачацца апоўначы па мясцовым часе. Гэта ўжо трэцяе за дзевяць дзён баёў аб'яўленне пра перамір'е, і папярэднія два былі сарваныя.

Энтані Блінкен не патлумачыў, чаму ён лічыць, што на гэты раз баявыя дзеянні сапраўды будуць спыненыя, піша Бі-бі-сі.

Блінкен распавёў толькі, што дамоўленасць аб спыненні агню з ваенізаваным фармаваннем «Сілы хуткай падтрымкі» (СХП) і рэгулярнай арміяй была дасягнутая ў выніку 48 гадзін перамоваў. Агенцтва Reuters тлумачыць, што пасрэднікамі ў перамовах выступілі ЗША і Саудаўская Аравія.

СХП пацвердзілі словы Блінкена, выпусціўшы заяву, што яны гатовыя цалкам спыніць агонь.

Войска Судана праз дзве гадзіны пасля абвешчанага Блінкенам пачатку перамір'я таксама заявіла праз фэйсбук, што мае намер яго выконваць.

Падчас баёў, якія ўспыхнулі ў Судане 15 красавіка, загінулі як мінімум 400 чалавек.

З-за баёў жыхары сталіцы Судана, Хартума, вымушаныя ў асноўным сядзець па дамах, і ў іх заканчваюцца ежа і вада. У некаторых месцах пашкоджаны вадаправод, і многім хартумцам прыйшлося адпраўляцца па ваду да ракі Ніл.

Перамір'е, калі яно будзе выконвацца, дазволіць мірным жыхарам пакінуць горад. Акрамя таго, замежныя дзяржавы спадзяюцца, што яны змогуць эвакуяваць з Судана сваіх грамадзян.

У Хартуме і Судане ў цэлым няма або амаль няма і інтэрнэту: па даных групы маніторынгу сеткі NetBlocks, у цэлым па краіне ўзровень выкарыстання інтэрнэту цяпер складае 2% ад звычайнага, а ў Хартуме інтэрнэт цалкам знік з вечара нядзелі.

Баі паміж суданскай рэгулярнай арміяй і ваенізаваным фармаваннем «Сілы хуткай падтрымкі» ўспыхнулі 15 красавіка, пасля таго, як камандзір СХП, генерал Махамед Хамдан Дагала разгрупаваў сваіх байцоў па краіне, што армія ўспрыняла як пагрозу.

Як тлумачаць эксперты па Судане, у цэлым канфлікт зводзіцца да асабістага супрацьстаяння камандуючага арміяй і фактычна кіраўніка дзяржавы генерала Абдэль Фатаха аль-Бурхана і генерала Махамеда Хамдана Дагала.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»28

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну3

Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі3

У шкляных бутэльках больш мікрапластыку, чым у пластыкавых — нечаканае адкрыццё вучоных3

Каралева НАТА. Хто гэта загадкавая жанчына ў жоўтым, якая ўразіла ўсіх на саміце10

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення38

«Свой нос з Беластока яны не высоўваюць». Беларусы Падляшша скардзяцца, што беларусы новай хвалі эміграцыі не зацікаўленыя супольнымі справамі29

На беларускую біржу прыйшла першая кампанія з КНДР2

У Ляхавічах школьнік падчас футбольнага матча вывеў на табло нецэнзурнае слова. Як яму гэта ўдалося?1

На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»28

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць