Грамадства55

Да Анатоля Шумчанкі на лецішча пракраўся злодзей

Інцыдэнт здарыўся днём, калі вакол было нямала людзей.

Жонка былога лідара ліквідаванай арганізацыі па абароне правоў прадпрымальнікаў убачыла незнаёмца ў доме, калі ён корпаўся ў рэчах. Яна выклікала міліцыю, але затрымаць злачынцу не ўдалося.

«Гэта адбылося пару дзён таму на нашым лецішчы, — распавёў у сябе ў інстаграме Анатоль Шумчанка, піша «Народная Воля». — Мы з жонкай і яе сяброўкай сядзелі на траве ззаду дома. Жонка сказала, што пойдзе ў дом па нож і вяроўку, каб падвязаць кусты, а мяне папрасіла ўзяць рыдлёўку і перакапаць градку.

Я пайшоў па рыдлёўку, і тут чую з хаты голас жонкі: «Толік, Толік!». Падумаў, што прыспешвае мяне.

І тут перада мной з хаты выбягае незнаёмы мужчына. Я імгненна рэфлектыўна кінуўся за ім. Гэта быў злодзей!

На жаль, я быў у сланцах, якія моцна слізгалі, а злодзей на ровары: нага паехала, і паваліўся.

Злодзей з'ехаў на ровары, аж дым курэў: яшчэ б, жонка, зайшоўшы ў дом, сустрэла яго з вяроўкай і нажом у руках, а тут я яшчэ іду па ўчастку з рыдлёўкай…

Але, калі сур'ёзна, жонка вельмі спалохалася: уяўляеце, сярод белага дня, заходзіце ў дом, а ў зале стаіць незнаёмец і корпаецца па рэчах.

Жонка пачала пытацца, што ён робіць, а ён у адказ: «Па запалкі прыйшоў!»

Самае цікавае, што перад тым, як пракрасціся, ён стаяў каля плота і назіраў, каб выбраць лепшы момант для свайго злачынства…

Нічога не паспеў скрасці, дзякуй богу.

Я адразу выклікаў міліцыю, мы далі паказанні. Зразумела, што будзе складана знайсці злодзея, але ў падобных выпадках заўсёды трэба звяртацца ў міліцыю.

Асадак пасля гэтай гісторыі, вядома, застаўся: каб так нахабна, калі ўсюды шмат людзей, пайсці на злачынства і пракрасціся ў чужую хату…

Дарэчы, фармальна, ён жа нічога не паспеў скрасці, на гэта і паказалі ў міліцыі, нават па тэлефоне выказалі здагадку: маўляў, можа, зайшоў у дом спытаць нешта ці папрасіць, а мы тут шум паднялі.

Аднак такога роду бестурботнасць і фармальнасць можа каштаваць дорага, аж да жыцця, бо не апынуўся б у руках жонкі ў бытавых мэтах кухонны нож, невядома, як бы ўсё скончылася…

Адным словам, будзьце асцярожныя і пільныя!» — заключыў Анатоль Шумчанка.

Каментары5

  • ))
    25.04.2023
    Шумченко стал совсем не публичным и залез под плинтус.А это дешевый трюк для пиара.
  • даведка
    25.04.2023
    Далее могут последовать обыск и изъятие крупной партии наркотических или взрывчатых веществ и фильм БТ.
  • Наверное
    25.04.2023
    Жучка установил? Или наркоту спрятал? Гэбня они без фантазии особой.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць