Грамадства77

«Байпол»: Пасля інцыдэнту ў Мачулішчах тры расійскія знішчальнікі вывелі з Беларусі

На канале аб'яднання былых сілавікоў «Байпол» у ютубе выйшла расследаванне, прысвечанае інцыдэнту ў Мачулішчах. Пераказваем з яго асноўныя моманты.

Скрыншот з відэа «Байпол»

«Поўныя падрабязнасці гэтай аперацыі не будуць адкрытыя нават пасля заканчэння вайны ва Украіне»

«Байпол» кажа, што ўсё, што можна было паведаміць пра падрыў расійскага вайсковага самалёта ў Мачулішчах, яны ўжо агучылі.

«Мяркуем, што поўныя падрабязнасці правядзення гэтай аперацыі не будуць адкрытыя нават пасля заканчэння ваенных дзеянняў ва Украіне», — кажа кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў.

Але пасля выхаду фільма на АНТ, прысвечанага дыверсіі, ён вырашыў пракаментаваць і абвергнуць некаторыя моманты.

Азараў сцвярджае, што пашкоджанні самалёта былі значныя, хоць прапаганда гэта адмаўляе. Паводле яго слоў, пасля экстранных аднаўленчых работ, зробленых на тэрыторыі Беларусі, самалёт з навігацыйным абсталяваннем у непрацоўным стане атрымалася толькі перагнаць у Таганрог на няштатнай для яго выкарыстання вышыні для правядзення наступнага аднаўленчага рамонту.

«Гэты самалёт ужо паўтара месяца не выконвае свае задачы, і замены яму пакуль няма», — канстатуе Азараў.

Хоць Лукашэнка гаварыў, што прасіў расіян прыслаць іншы.

Азараў кажа, што адсутнасць гэтага самалёта ў Мачулішчах істотна абцяжарвае дзеянні Расіі ў паўночных і цэнтральных рэгіёнах Украіны.

У сувязі з гэтым, па словах Азарава, 6 красавіка з тэрыторыі Беларусі былі выведзеныя тры расійскія вайсковыя самалёты МіГ-31К — носьбіты звышгукавой ракеты «Кінжал». Бо без ДРЛВ іх магчымасці абмежаваныя.

«Затрыманыя не ведалі планаў Швеца»

Аляксандр Азараў сцвярджае, што агучаная ў прапагандысцкім фільме інфармацыя пра тое, што Швец працаваў ад імя СБУ пры ўдзеле ЦРУ і спецслужбаў Польшчы, з'яўляецца хлуснёй, паколькі прапагандысты ніякім чынам не змаглі пацвердзіць гэтага.

Кіраўнік «Байпола» кажа, што лукашысты затрымалі выпадковых людзей, якія кантактавалі са Швяцом.

«Ніводзін з фігурантаў прапагандысцкага фільма не быў абазнаны ў планах Швяца па падрыве самалёта. То-бок ніякага злачыннага намеру яны не мелі і членамі аб'яднанай злачыннай групоўкі, а тым больш здраднікамі Радзімы, не з'яўляюцца. Нават калі лічыць, што Швец здзейсніў злачынства, а Лапаціну (перавозчыку) і Сычову (гаспадару дома) у выніку пра гэта стала вядома, то максімум, што ім можа пагражаць — гэта крымінальнае пакаранне за неданясенне аб злачынстве або ўкрывальніцтве злачынца (да 2 гадоў пазбаўлення волі).

У астатніх герояў фільма складу злачынства ўвогуле не маецца. Так што пагроза прымянення смяротнага пакарання з боку КДБ абсалютна незаконная», — кажа Азараў.

Таксама «Байпол» даведаўся, што адзін з фігурантаў справы —Дзяніс Сакалоў — быў знаёмы з сынам Ірыны Абельскай.

Падрабязней тут:

Адзін з мужчын, якіх прапаганда назвала арганізатарамі дыверсіі ў Мачулішчах, — прыяцель сына Абельскай і даносчык

Чытайце таксама:

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай

Каментары7

  • Anatol Bruklinski
    30.04.2023
    дочка Максима Дизайнера, Марка "Перамога". Раю. На лукашыстаў дзейнічае як крыж на бесаў.
  • даведка
    30.04.2023
    Экс-прокурор Талерчик на днях озвучил, что Азаров получает в BYPOL больше любого белорусского министра.
  • Прокл
    01.05.2023
    Победил, короче. Рада БНР ему звание генерала присвоит.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў1

Ментусава расказала, што адчувала пасля таго, як яе фэйкавыя здымкі загрузілі на порнасайт26

Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС3

Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%82

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць2

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам32

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць