Усяго патроху55

За сорак гадоў папуляцыя птушак у Еўропе скарацілася на 60%

Прычына гэтага, як паказвае апошняе даследаванне, інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі за кошт выкарыстання пестыцыдаў і штучных угнаенняў.

Садовай аўсянкі (Emberiza hortulana) і палявы жаўрук (Alauda arvensis)
Папуляцыі садовай аўсянкі (Emberiza hortulana) і палявога жаўрука (Alauda arvensis) у Еўропе за апошнія 40 гадоў страцілі 93%. Фота: Wikimedia Commons

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, які выдаецца Амерыканскай акадэміяй навук.

Для правядзення свайго аналізу вучоныя выкарысталі самыя поўныя звесткі з агульнаеўрапейскай праграмы маніторынгу 170 звычайных відаў птушак, якія гняздуюцца на больш чым 20 000 участках у 28 еўрапейскіх краінах (25 краін Еўрасаюза (за выключэннем Харватыі і Мальты), Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Швейцарыі) на працягу 37 гадоў (з 1980 па 2016 гады).

Каманда даследчыкаў, якая аб'яднала каля пяцідзесяці вучоных з еўрапейскіх краін, параўнала гэтыя даныя з паказчыкамі змены чатырох асноўных антрапагенных фактараў: інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, змянення ляснога покрыва, урбанізацыі і змянення тэмпературы за апошнія дзесяцігоддзі.

Вучоныя здолелі дасканала прааналізаваць уплыў змен і ваганняў рознага ціску ў прасторы і часе на змены папуляцый птушак. Гэтыя змены былі прааналізаваныя з улікам відавых прыкмет птушак: насякомаедныя ці не, холада— ці цеплалюбівыя, гняздуюцца ў лесе, у горадзе ці ў сельскагаспадарчых зонах.

У цэлым для ўсіх відаў птушак зніжэнне папуляцыі адбылося на 25%, ці на 800 мільёнаў адзінак. Для відаў, якія пражываюць у сельскагаспадарчых зонах, падзенне дасягнула 60%, у гарадскіх — 28%, у лясных — 18%.

Даследчыкі прыводзяць прыклад. Папуляцыя такой насякомаеднай птушкі, як мухалоўка шэрая (Muscicapa striata), скарацілася на 63%, а папуляцыі палявога жаўрука (Alauda arvensis) і садовай аўсянкі (Emberiza hortulana) страцілі 93%.

Вучоныя даказалі, што асноўная прычына такіх наступстваў — інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі, якая вызначаецца інтэнсіўным выкарыстаннем штучных угнаенняў і пестыцыдаў.

У даследаванні адзначаецца, што гэты негатыўны эфект найбольш выяўлены ў краінах з больш нізкай сярэдняй аграрнай інтэнсіўнасцю. Акрамя таго, папуляцыі птушак у краінах з меншымі сельскагаспадарчымі вытворчымі адзінкамі знаходзяцца ў лепшым стане.

Гэта сведчыць аб тым, што павелічэнне памеру вытворчых адзінак — яшчэ адзін ключавы аспект аграрнай інтэнсіфікацыі — таксама спрыяе зніжэнню колькасці птушак, верагодна, за кошт памяншэння разнастайнасці месцаў пражывання.

Многія неспрыяльныя наступствы аграрнай інтэнсіфікацыі добра вядомыя, асабліва ў дачыненні да пестыцыдаў і штучных угнаенняў, якія аказваюць уплыў на насякомых і іншых беспазваночных, якія складаюць значную частку рацыёну многіх відаў птушак на розных стадыях іх развіцця.

Вучоныя адзначаюць, што розныя беспазваночныя асабліва важныя ў перыяд размнажэння для 143 з 170 вывучаных імі відаў. Зніжэнне даступнасці ежы можа паўплываць на змены паводзін бацькоў і выжывальнасці птушанят, а таксама прывесці да прамога заражэння пры спажыванні насення і назапашвання сублятальных эфектаў праз харчовы ланцуг (іерархічную паслядоўнасць арганізмаў у экасістэме).

Негатыўны ўплыў пестыцыдаў на навакольнае асяроддзе апошнія гады стаў адной з тэм форумаў па біяразнастайнасці. Так, на 15-й канферэнцыі ўдзельнікаў Канвенцыі ААН па біяразнастайнасці, якая адбылася ў снежні 2022 года ў Манрэалі (Канада), 195 краін і Еўрапейскі саюз абавязаліся скараціць рызыку, звязаную з пестыцыдамі, напалову.

У Еўропе дзейнічае стратэгія «Ад фермы да відэльца», што была прынята Еўрапейскай камісіяй 20 мая 2022 года, якая таксама прадугледжвае такую задачу.

Другі важны фактар, які ўплывае на скарачэнне колькасці птушак, — гэта змена клімату. Напрыклад, як адзначаюць даследчыкі, папуляцыя цеплалюбівых птушак скарацілася «толькі» на 18%, у той час як папуляцыя холадалюбівых у два разы больш (на 40%).

У даследаванні падкрэсліваецца, што паміж краінамі існуе значная неаднароднасць у патэнцыйных фактарах змены колькасці птушак, асабліва ў дачыненні да тыпу і інтэнсіўнасці змяненняў у землекарыстанні.

Напрыклад, інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі больш сурʼёзная ў краінах Заходняй Еўропы ў параўнанні з усходнееўрапейскімі краінамі. Змена тэмпературы адбываецца хутчэй у высокіх шыротах, у той час як развіццё натуральных лясоў або лясных насаджэнняў залежыць ад краіны.

Чытайце яшчэ:

На Гомельшчыне заўважылі вельмі рэдкую для Беларусі птушку

У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі

Павярталіся з выраю вялікія арляцы. Але не ва ўсіх гэтых рэдкіх у нас птушак усё добра

Каментары5

  • Жвір
    17.05.2023
    Жах.
  • Сайгон
    17.05.2023
    Ня ведаю, што там скарацілася, але тое, што я ў Бэльгіі і навакольных краінах бачу дык ніколі ў Беларусі не бачыў. Нават у парках вялікіх гарадоў.
    Чаплі, совы, розныя арліныя, качкі і гусі.
    Ды і пявучых птушак нат як хапае!
  • Максим Дизайнер
    17.05.2023
    Еще больше вонючих корчей!Еще больше американской редноковской мечты, джип и по-больше!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць