Неназваныя прадстаўнікі Пентагона і Кангрэса ЗША паведамілі ў каментары CNN, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі комплекс Patriot, каб збіць расійскі бамбардзіроўшчык.

Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP
Як адзначаецца, расійскі самалёт збіраўся запусціць ракеты па ўкраінскіх цэлях. Іншыя сістэмы СПА, якія ёсць на ўзбраенні Украіны, не маюць для гэтага дастатковай далёкасці паражэння.
Амерыканскія чыноўнікі заявілі, што ўкраінцы самі прымаюць рашэнне, як выкарыстоўваць Patriot для сваёй абароны.
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары