Грамадства1414

У Мінску вайскоўцы выставілі блокпост. Што адбываецца?

Людзі ў хакі перакрылі адну з вуліц у сталіцы.

Мінчукі даслалі ў рэдакцыю Tochka.by наступныя відэа: у мікрараёне Лошыца пасярод дарогі паставілі блокпост — бетонныя блокі і мяшкі з пяском. За імі ходзяць людзі ў вайсковай форме.

Высветлілася, што вайскоўцы перакрылі вуліцу Уладзіслава Сыракомлі ў самым яе канцы. Месца непрыкметнае, у тупіку — ля чыгуначнага прыпынку «Лошыца».

Блокпост выглядае так: мяшкі з пяском, бетонныя блокі і шлагбаум. Побач палявы лагер — намёт накрылі маскіровачнай сеткай.

Вайскоўцы расказалі, што ідзе трэніроўка войскаў тэрытарыяльнай абароны. Працягнецца яна яшчэ прыкладна тыдзень.

Тэрабарона трэніруецца па ўсёй краіне. Не толькі на зямлі, але нават на вадзе. Вайсковыя зборы праходзілі 26 мая на рацэ Сож.

«Тэрытарыяльная абарона з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую», — заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін на адкрыцці вайсковага збору.

Па задумцы трэніроўкі, байцы тэрытарыяльных войскаў лавілі ўмоўных дыверсантаў. Тэрабароне дапамагаў дэсант сіл спецыяльных аперацый.

Каментары14

  • Чаркашкварка
    27.05.2023
    Адбываецца падрыхтоука шызiкау да вайны. Ужо неяк нават смешна задаваць такiя пытаннi што адбываецца. Ужо дауно усе ясна што адбываецца i к чаму iдзе
  • Пан-Усялян
    27.05.2023
    «Тэрытарыяльная абарона з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую», — заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін на адкрыцці вайсковага збору. Тэрытарыяльна абарона лукашэнак можа трансфармавацца толькі ў кучу навузу... Ваякі сраныя... Добрае ўгнаенне будзе пад час баявых дзеянняў з гэтых абаронцаў-хрэнаўцаў!
  • даведка
    27.05.2023
    ОМОН, внутренние войска и спецотряды лучших дембелей и ветеранов в тот момент будут охранять Лукашенко?

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць