МУС 29 мая прызнала тэлеграм-канал «Інсайдар» і яго чат «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведны запіс дададзены ў пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія «маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

На момант прысваення новага статусу ў тэлеграм-канала «Інсайдар» было больш за 10 тысяч падпісчыкаў.
У якасці эмблемы гэтага канала вызначаны «лагатып у выглядзе герба «Пагоня» з надпісам «Інсайдар» на бел-чырвона-белым фоне».
Каментары