Свет77

Заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў» застанецца беспакараным

Суд ААН у Гаазе адмовіўся выносіць прысуд абвінавачанаму ў генацыдзе ў Руандзе Фелісьену Кабугу: яго прызналі няздольным удзельнічаць у працэсе праз псіхічнае расстройства, як паведамляе CNN.

Фелісьен Кабуга

Фелісьен Кабуга — бізнэсовец, які валодаў чайнымі плантацыямі. Ён быў сузаснавальнікам «Вольнага радыё і тэлебачання тысячы пагоркаў», якое стала рупарам прапаганды падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Падчас яго, па розных ацэнках, загінулі ад 500 тысяч да 1,1 мільёна чалавек.

У створаным Кабугам «Радыё тысячы пагоркаў» працавалі толькі прадстаўнікі народа хуту. У эфірах тлумачылі, як трэба забіваць, раздзяляць, гвалтаваць народ тутсі, а акрамя таго, агучваліся пайменныя спісы, каго неабходна было забіць, і месцы, дзе хаваліся тутсі. Таксама Кабугу абвінавачваюць у тым, што ён узброіў апалчэнне хуту, якое высочвала і забівала тутсі.

Кабуга збег з Руанды ў 1994 годзе і жыў па падробленых дакументах спачатку ў Афрыцы, а пазней — у Францыі. У 1997 годзе Міжнародны трыбунал выставіў яму абвінавачванні ў падбухторванні да генацыду і злачынствах супраць чалавечнасці, але 26 гадоў Кабугу не маглі знайсці. Затрымалі яго ў 2020 годзе ў прыгарадзе Парыжа.

У 2022-м у Гаазе над Фелісьенам Кабугам пачаўся суд, аднак прысуд яму вынесены не будзе. Суд ААН, грунтуючыся на інфармацыі ад медыкаў, прыняў рашэнне, што праз дэменцыю 90-гадовы абвінавачаны больш не здольны ўдзельнічаць у пасяджэннях і нават не можа толкам даглядаць сябе.

«Судовая палата лічыць, што спадар Кабуга больш не можа паўнавартасна ўдзельнічаць у судовым працэсе па яго справе», — гаворыцца ў пастанове Міжнароднага рэшткавага механізму для крымінальных трыбуналаў (IRMCT).

Пасяджэнні суда працягнуцца для вызначэння праўды і ступені віны падсуднага, але прысуд вынесены не будзе.

Каментары7

  • *
    08.06.2023
    Ня дзіва. Гэта, дарэчы, прыклад тым хто спадзяецца на суды ў Беларусі
  • Эннот
    08.06.2023
    Я так понял ,если пописять под себя во время судебного заседания,
    то не осудят.
  • Казік
    08.06.2023
    Злобный вожык, толку судзіць тулава, якое пускае слюні і сцыцца ў майткі?

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць