Здароўе11

Тэст на 60 відаў раку зараз можна будзе здаць і ў Мінску

Новы метад па выяўленні пухліны на самых розных стадыях узяла на ўзбраенне буйная незалежная лабараторыя.

Фота: «Наша Ніва»

Інавацыйны тэст на выяўленне анкалагічных захворванняў будзе даступны ў «Інвітра» з 20 чэрвеня, распавялі Tochka.by ў прэс-службе медыцынскай кампаніі.

Праводзіцца аналізы будуць з дапамогай даследавання Pantum Detect. Гэта тэст для выяўлення біяхімічных прыкмет больш за 60 відаў анкалагічных захворванняў. Асноўная мэта даследавання — выяўленне перадракавай пухліны або магчымай анкалагічнай паталогіі на ранніх стадыях, нават калі яшчэ няма першых прыкмет захворвання.

Падчас клінічных выпрабаванняў Pantum Detect паказаў наступныя вынікі:

  • дыягнастычная адчувальнасць тэст-сістэмы — не менш за 95%;
  • дыягнастычная спецыфічнасць тэст-сістэмы — не менш 97%.

Як патлумачыў загадчык лабараторыі «Інвітра» Аляксей Выдрыцкі, рак часта не выяўляюць датуль, пакуль не з'яўляюцца сімптомы.

«Ранняя дыягностыка і выяўленне раку значна павышае шанцы на паспяховы вынік. Шанцы на вылячэнне ў большасці выпадкаў будуць вышэйшыя, калі рак будзе выяўлены раней і адразу будзе пачата тэрапія», — адзначыў Аляксей Выдрыцкі.

Важны нюанс: PanTum Detect не замяняе існуючых рэгулярных дыягнастычных і скрынінгавых праграм, гэта даследаванне іх дапаўняе.

Здаць біяматэрыял можна ў наступных медыцынскіх офісах «Інвітра».

Мінск

  • вул. Сяргея Ясеніна, 60
  • вул. Скрыганава, 4б, пам. 488
  • пр-т Пераможцаў, 127
  • вул. Сурганава, 88
  • Лагойскі тракт, 25
  • пр-т Незалежнасці, 109
  • вул. Лейтэнанта Кіжаватава, 7/2
  • вул. Сухараўская, 46
  • вул. Прытыцкага, 97
  • пр-т Партызанскі, 54
  • вул. М. Танка, 4
  • пр-т Незалежнасці, 40
  • вул. Магілёўская, 14
  • вул. Іосіфа Жыновіча, 22
  • вул. Брыкета, 30
  • пр-т Дзяржынскага, 94

Віцебск

  • пр-т Маскоўскі, д. 103
  • вул. Камуністычная, 23

Для папярэдняга запісу ўжо можна звяртацца па тэлефонах: 7807 (А1, МТС, Life), +375 (17) 222-21-31.

Як працуе тэст

PanTum Detect вывучае макрафагаў — гэта рухомыя клеткі імуннай сістэмы, якія паглынаюць і «ператраўліваюць» чужародныя для арганізма часцінкі, у тым ліку і ракавыя клеткі.

Такія макрафагі, калі для іх знаходзіцца «праца», выходзяць з крыві, рухаюцца ў тканкі і знішчаюць клеткі пухліны, а затым вяртаюцца назад на сваё месца — у перыферычную кроў.

Атрымліваецца, што кепскія клеткі канцэнтруюцца ў макрафагах, і тады іх можна даследаваць і вельмі дакладна вызначыць дапушчальныя велічыні з дапамогай штучнага інтэлекту.

Як тлумачылі раней у Міністэрстве аховы здароўя, пасля атрымання вынікаў аналізу пацыенты, у якіх даследаванне паказала падазрэнне на пухліну (станоўчы вынік тэсту), павінны будуць неадкладна накіроўвацца на дэталёвае абследаванне ў медустановы з мэтай пацвярджэння або выключэння дыягназу.

Тэст PanTum Detect можа «знаходзіць» больш за 60 відаў анкалагічных захворванняў на розных стадыях і нават перадрак (нулявую стадыю). Прычым гэты тэст здольны выяўляць нават тыя віды анкалогій, для якіх сёння проста не існуе даступнай методыкі ранняга скрынінгу.

Раней паведамлялася, што аналіз для грамадзян Беларусі каштуе 330 рублёў, для замежнікаў — 430 рублёў.

Каментары1

  • Илья
    16.06.2023
    Немецкий тест кстати

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма5

У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер

Прадалі сядзібу Хлюдзінскіх у Шумілінскім раёне

Блогера Пятрухіна не пусцілі на «Новую Беларусь» — у выніку ён вёў стрым з-пад будынка13

Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву9

Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў4

Ціханоўская: Нельга дапусціць, каб з Беларусі знялі санкцыі без вызвалення палітвязняў28

Зяленскі: Пазіцыя Расіі ніяк не змянілася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях3

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць