Грамадства22

«Нельга забараніць людзям думаць інакш». Аб’яднанай грамадзянскай партыі прапанавалі самаліквідавацца, там адмаўляюцца

Як і Беларускай партыі «Зялёныя», АГП прыйшоў ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім прапаноўваецца тэрмінова склікаць з’езд вышэйшага партыйнага органа і самаліквідавацца, паведаміў «Народнай Волі» сябра палітсавета АГП Леў Марголін. Ён кажа, што партыя гэтага рабіць не будзе. «Няхай ліквідуюць самі», — кажа ён.

Лідар АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца ў зняволенні. Ён асуджаны на 2,5 года. Фота: unitedcivilparty / Facebook

— Вы падавалі дакументы на перарэгістрацыю

— Не падавалі, бо не бачылі ў гэтым сэнсу. Навошта гуляць у дзіцячыя гульні? Навошта падаваць дакументы, загадзя ведаючы, што ты парушаеш той закон аб партыях і грамадскіх арганізацыях, які прыняты. Усё гэта несур’ёзна.

— Зараз вашу партыю будуць ліквідаваць праз суд?

— Мяркую, што так. Партыйныя структуры ліквідуюць, а тое, што датычыць сяброў партыі, то яны, калі да гэтага часу нешта рабілі супольна, і працягнуць рабіць у будучыні. Ніхто ж не можа забараніць людзям неяк узаемадзейнічаць, сябраваць і гэтак далей.

Ліквідацыя (ці не ліквідацыя) партыі нічога не вырашае. Мы ж ведаем, што гадамі не рэгістравалі, напрыклад, беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, а яны ўсё роўна існавалі без рэгістрацыі.

Да таго ж варта адзначыць, што асноўны актыў Аб’яднанай грамадзянскай партыі знаходзіцца за межамі Беларусі. Таму калі і будзе працягвацца нейкая партыйная дзейнасць, то ў асноўным за мяжой. У Беларусі актыўная палітычная праца немагчымая, бо гэта небяспечна. І ніхто гэтым займацца не будзе.

— Некаторыя прагназуюць, што ў краіне застанецца толькі чатыры афіцыйна зарэгістраваныя партыі…

— На Аляксандра Лукашэнку ўвесь час ціснулі, каб у нас усё было па-сучаснаму, як у Расіі. Каб у парламенце былі палітычныя фракцыі. І, відаць, ён зразумеў, што прыйшоў час рабіць гэта. Але калі рабіць гэта з тымі наяўнымі дэмакратычнымі партыямі, якія ёсць, то заставалася пэўная рызыка. Таму насамрэч, думаю, зарэгіструюць толькі 3-4 падкантрольныя, праўладныя партыі.

Але, па вялікім рахунку, апошнія тры гады ніякіх апазіцыйных партый і так не было, бо не было ніякіх магчымасцей для апазіцыйнай работы. Партыі былі канчаткова выведзеныя за межы палітычнага поля.

Іншая справа, што ёсць такая аксіёма: можна забараніць партыі і пасадзіць актывістаў, але нельга забараніць людзям думаць інакш.

Каментары2

  • Бібліятэкарка
    28.06.2023
    Прапаноўваю Міністэрству юстыцыі тэрмінова склікаць з’езд лукашыстаў і самаліквідавацца.
  • Песня
    28.06.2023
    Распрагайце, хлопцы, коней

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць