Грамадства55

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты ў сваім інстаграме апублікавала іранічны пост з тлумачэннем таго, як яна асабіста можа паўдзельнічаць у вызваленні журналіста Анджэя Пачобута. Яна прапануе памяняць яго на Паўла Латушку.

Фота з інстаграма Ганны Канапацкай

«Што датычыцца майго асабістага паручальніцтва: у адпаведнасці з указам прэзідэнта да хадайніцтваў аб памілаванні асуджанымі могуць быць далучаныя асабістыя паручальніцтвы, якія заключаюцца ў прыняцці на сябе асобамі, што заслугоўваюць даверу, пісьмовага абавязацельства пра тое, што асуджаны ў выпадку прымянення да яго памілавання ў выглядзе вызвалення цалкам або часткова ад адбывання як асноўнага, так і дадатковага пакарання, замены пакарання або яго неадбытай часткі больш мяккім, вызвалення ад пакарання ўмоўна — знаходзячыся на свабодзе, не здзейсніць новае наўмыснае злачынства на працягу неадбытай часткі пакарання. Беларускае заканадаўства прадугледжвае такую магчымасць», — напісала яна.

«Альтэрнатыўным крокам, адносна памілавання Анджэя рашэннем Лукашэнкі, я хачу прапанаваць польскаму боку разгледзець пытанне абмену Анджэя Пачобута на таго, хто знаходзіцца пад крымінальным пераследам, Паўла Латушку», — напэўна, пажартавала Канапацкая.

Яна дадала, што паслядоўна і непублічна займаецца пытаннем Анджэя Пачобута і ўсебакова падтрымлівае тое, што робіць Анжаліка Борыс.

Учора Rzeczpospolita са спасылкай на крыніцу ў польскім урадзе паведаміла, што вызваленне Анджэя Пачобута і стабілізацыя сітуацыі на мяжы прывядуць да адкрыцця новых, раней закрытых пагранічных пераходаў на мяжы Беларусі і Польшчы, а Канапацкая прапанавала стаць паручыцелем.

Каментары5

  • Ёсік
    10.10.2025
    Як засьпявала. Ты хто, каб такое прамаўляць? Пачобут - сьмелы, выбітны суайчыньнік. А твой узровень - азаронак. Гляджу, усялякім боўдзілам дазволілі каментаваць тэму закладнікаў. Ганулька, глядзі, каб потым у куточку лавы не плакала, ды расказвала, як цябе прымушалі зьдзеквацца зь беларусаў, няхай і словамі з бруднага рота.
  • Спадар
    10.10.2025
    Ідзі ...ўслед рускаму караблю!
  • Дмитрий
    10.10.2025
    Канапацкая - клоунесса местного разлива.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць