З нядзелі на межах Беларусі запрацуе новая сістэма ўезду ў краіны ЕС. Як яна будзе працаваць?
У гэтую нядзелю, 12 кастрычніка, краіны Еўропы, у тым ліку Польшча, Літва і Латвія, пачнуць выкарыстоўваць на знешніх межах новую сістэму ўезду і выезду (EES). Яна паступова заменіць звыклыя штампы ў пашпартах на лічбавы запіс аб падарожніках з краін, што не ўваходзяць у ЕС і Шэнген.

Праўда, ёсць шмат выключэнняў. Мэта — узмацненне бяспекі, піша Delfi.lv.
EES паслядоўна ўвядуць усе краіны ЕС, акрамя Ірландыі і Кіпра. Пры гэтым Нарвегія, Ісландыя, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн, якія не ўваходзяць у ЕС, таксама будуць яе выкарыстоўваць.
Сістэма заменіць звыклыя штампы ў пашпартах: замест гэтага пры перасячэнні мяжы будуць збірацца біяметрычныя даныя — адбіткі пальцаў, фатаграфіі, а таксама звесткі пра паездку. Гэта рашэнне накіравана на павышэнне эфектыўнасці памежнага кантролю і дакладнасць уліку знаходжання замежнікаў.
EES будзе прымяняцца да грамадзян трэціх краін, што ўязджаюць у Латвію або іншую дзяржаву — сябра Шэнгенскай зоны для кароткатэрміновага знаходжання працягласцю да 90 дзён цягам любога 180‑дзённага перыяду (калі чалавек уязджае раней — яго не ўпусцяць).
Каментары