Улада1818

«Звязда» пачала пляжыць Расію

За апошні тыдзень дзяржаўная газета апублікавала тры разгромныя матэрыялы.

За апошні тыдзень дзяржаўная газета апублікавала тры разгромныя матэрыялы.

Артыкулы «Бедная багатая Расія», «Расія «заблыталася» ў карупцыі» і «Расійская міліцыя не ўпісваецца ў вобраз міхалкоўскага «Дзядзькі Сцёпы» выйшлі з інтэрвалам у некалькі дзён 18‑га, 19‑га і 24‑га лістапада. Аўтарам усіх матэрыялаў з’яўляецца нейкі Ігар Рыгораў.

У першым са згаданых артыкулаў — «Бедная багатая Расія» — апісваецца той жахлівы стан, у якім апынуліся расіяне пасля пачатку сусветнага фінансавага крызісу. У прыватнасці, пра рост беспрацоўя: «рэальная колькасць беспрацоўных можа скласці каля 10 млн. чалавек… Бадай, самае непрыемнае ў гэтай сітуацыі тое, што простыя расіяне пакінутыя сам‑насам з праблемай пошуку працы».

Апісанне эканамічных праблем нашага ўсходняга суседа «Звязда» дапаўняе матэрыяламі аб парушэннях адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства. У артыкулах «Расія «заблыталася» ў карупцыі» і «Расійская міліцыя не ўпісваецца ў вобраз міхалкоўскага «Дзядзькі Сцёпы» Ігар Рыгораў піша пра «карупцыйны тупік», у якім апынулася сённяшняя Расія. Прычым «Звязда» у апошнім са згаданых артыкулаў цытуе маёра расійскай міліцыі Дымоўскага, які, зняверыўшыся ў справядлівасці расійскай выканаўчай улады, сказаў: »Пуціна я больш не лічу нармальным мужыком».

Звяртае ўвагу не сама пададзеная «Звяздой» інфармацыя. Расійская карупцыя і асаблівасці гаспадарчага развіцця ні для каго не з’яўляюцца сакрэтам. Цікава тое, што гэтыя артыкулы з’явіліся ў кансерватыўнай дзяржаўнай газеце, што раней вымушана прапагандавала інтэграцыю.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Усе навіны →
Усе навіны

Для Украіны застаецца няпэўнасць3

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць