Эканоміка22

У Беларусі забаранілі гульню «Манаполія. Расія»

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярную настольную гульню «Манаполія. Расія» для дзяцей ва ўзросце ад 8 гадоў і старэйшых. Інфармацыю пра гэта дала прэс-служба Дзяржстандарту. Палітыка тут нібыта ні пры чым, вытворцы гульні не выканалі тэхнічных патрабаванняў.

У такіх гульнях для дзяцей тэкст павінен быць надрукаваны кантрасным колерам адносна фону, вышыня літар павінна быць не меншай за 2,3 мм для дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў і не меншай за 1,75 мм — для дзяцей старэйшых за 10 гадоў, малюнкі (рэльефы) гульняў павінны быць выразнымі (фактычна вышыня літар на гульнявых картках склала ад 1,70 мм да 1,85 мм).

Паколькі гульня «Манаполія. Расія» гэтым правілам не адпавядае, то яе з 30 чэрвеня 2023 года нельга прывозіць і прадаваць у Беларусі.

Каментары2

  • Bhagawan
    01.07.2023
    Prosta pavialičać uzrost na hulniu
  • Jon drenna hulaje ź inšymi
    01.07.2023
    Łukašenka kaža: «Tolki ja maju adzinuju manapoliju ŭ Biełarusi!»

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць