Эканоміка

Былому дылеру Bosch у Мінску забаранілі выкарыстоўваць лагатып кампаніі і далі штраф за яго ўжыванне

Як стала вядома расійскаму тэлеграм-каналу Mash, кампанія Bosch пачала рассылаць уладальнікам сваёй франшызы ў Беларусі і Расіі патрабаванні пазбавіцца ад фірмовых лагатыпаў і заплаціць няўстойку за іх ужыванне.

Паводле расійскага тэлеграм-канала Mash, менавіта ўладальнік гэтага фірменнага дызельнага цэнтра Bosch у Беларусі сутыкнуўся з абмежаваннямі і штрафамі ад самой кампаніі Bosch. Фота: афіцыйны сайт «Сэрвісу дызельных сістэм» у Мінску

Mash апублікаваў у якасці доказу відэа са скаргай ад аднаго з уладальнікаў франшызы Bosch у Беларусі.

На відэа 35-гадовы прадпрымальнік з Мінска і ўладальнік дызельнага цэнтра Bosch «Сэрвіс дызельных сістэм» (Мінск, вул. Магілёўская, 33) Яўген Ліхтаровіч расказвае, што кампанія Bosch выслала яму афіцыйны ліст з патрабаваннем пазбавіцца ад усіх яе шыльдаў і лагатыпаў.

Акрамя таго, прадпрымальніку вынеслі штраф за выкарыстанне фірмовых знакаў кампаніі ў памеры 100 тысяч рублёў (у відэа мужчына не ўдакладняе, якіх менавіта рублёў — беларускіх ці расійскіх).

«Днямі наш дызельны цэнтр атрымаў ліст ад кампаніі Bosch з іскавымі патрабаваннямі дэмантаваць фірмовыя шыльды і лагатыпы, а таксама кампенсаваць няўстойку за іх ужыванне на суму 100 тысяч рублёў. Хачу адзначыць, што ўсе гэтыя шыльды і лагатыпы, як і дарагое абсталяванне, былі зробленыя і набытыя за наш уласны кошт. І гэтыя выдаткі ніяк не былі нам кампенсаваныя самой кампаніяй», — скардзіцца беларускі прадпрымальнік у відэа.

Як піша Mash, такія ж скаргі прыходзяць і былым дылерам у Расіі: у Калінінградзе, Барнауле, Казані і многіх іншых гарадах.

Нямецкі канцэрн Bosch — адзін з найбуйнейшых вытворцаў і пастаўшчыкоў прамысловых, бытавых і аўтамабільных тавараў у свеце. Пасля пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну Bosch спыніў свае пастаўкі ў Беларусь і Расію, а таксама разарваў кантракты са сваімі дылерамі ў гэтых краінах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць